Віцкаўшчына
вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьц Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́цкаўшчына[1] — вёска ў Койданаўскім раёне Менскай вобласьці. Віцкаўшчына ўваходзіць у склад Фаніпальскага сельсавету. За 22 км ад Койданава, 23 км ад Менску, 9 км ад чыгуначнай станцыі Фаніпаль.
Remove ads
Гісторыя
Вядома з XVIII стагодзьдзя як фальварак. У XVIII — пачатку XIX ст. фальварак Віцкаўшчына належаў магнатам Радзівілам. Вёска Віцкаўшчына заснавана ў 1883 г. З 1829 г. перайшла ва ўладаньне Вітгенштэйнаў. У 1865 г. адкрыта прыходзкая школа (33 вучні — 24 хлопчыкі, 9 дзяўчынак). У 1876 г. у маёнтку 2 карчмы, уладальнік П. Л. Вітгенштэйн. З 1879 г. валоданьне І. А. Бунге, які ў 1883 г. прадаў вёску і 500 дзесяцін зямлі 15 сялянам. У 1909 г. у Самахвалавіцкай воласьці Менскага павету, 17 двароў, 114 жыхароў. У пачатку XX ст. 28 двароў, 176 жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
- 20 стагодзьдзе: 1991 год — 42 двары, 130 жыхароў; 1999 год — 113 жыхароў
- 21 стагодзьдзе: 1 студзеня 2004 году — 42 двары, 122 жыхары; 2010 год — 114 жыхароў
Вядомыя выхадцы
У вёсцы нарадзіўся беларускі гісторык і археоляг Мікалай Улашчык.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads