Гаўдземунда
княгіня мазавецкая, князёўна літоўская From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўдземунда[1], Гаўдэмунда (у каталіцтве Соф’я; 1260-я — 1288 або 1291) — княгіня мазавецкая, жонка мазавецкага князя Баляслава ІІ.
Імя
Гаўдземунд (Gaudemund) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўдзін, Гаўтоўт, Саргоўд; германскія імёны Gaudin, Gautald, Saregaud) паходзіць ад германскага *gautaz 'гот'[4] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Гаўдземунда азначае «гарлівасьць цноты»[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Boleslaus autem de Lithuana Gaudemunda, devotissima domina genuit Troydenum (XIII ст.)[8].
Remove ads
Біяграфія
Дачка вялікага князя літоўскага Тройдзеня, меркаваная сястра Будзікіда і Будзівіда[9].
У 1279 годзе выйшла замуж за плоцкага князя Баляслава Земавітавіча, у каталіцкім хросьце атрымала імя Соф’я. Апошні раз упамінаецца пад 1288 годам, а ў 1291 годзе Баляслаў ажаніўся з Кунегундай, дачкой Пржэмысла Отакара II.
У шлюбе мела сыноў Земавіта ІІ і Тройдзеня I (атрымаў сваё імя ў гонар дзеда)[10].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads