Глушэц (Лоеўскі раён)
вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Глушэ́ц[1] — вёска ў Бывалькаўскім сельсавеце Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці.
Remove ads
Геаграфія
За 27 км на паўднёвы захад ад Лоева, 84 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (на лініі Гомель — Каленкавічы), 109 км ад Гомеля, за 1 км ад мяжы з Украінай.
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага
Упершыню Глушэц згаданы ў падатковым рэестры ад 6 студзеня 1571 году[a] як сяло воласьці Любецкага замку ў Кіеўскім ваяводзтве Каралеўства Польскага. Тады ў ім налічвалася 7 дымоў (двароў)[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Глушэц — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году — у адноўленым Рэчыцкім павеце Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году — Менскай губэерні Расейскай імпэрыі[4]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёска Глушэц у складзе Лоеўскага маёнтку належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[5].
У парэформавы пэрыяд Глушэц адміністрацыйна належаў да Дзяражыцкай воласьці.
Згодна зь перапісам 1897 году, у вёсцы Глушэц — 45 двароў, 286 жыхароў. Тут праходзіла дарога з Мазыра да Чарнігава, дзейнічалі прыстань і паромная пераправа[2] на Дняпры. На 1909 год у паселішчы налічвалася 56 двароў з 414 жыхарамі[6].
Найноўшы час
9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Глушэц у складзе Дзяражыцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[7].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
1 сьнежня 2009 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Сяўкоўскага сельсавету ў Бывалькаўскі сельсавет[8].
Remove ads
Заўвагі
- Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads