Груздава

вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Груздава
Remove ads

Гру́здава[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Аржоўкі. Уваходзіць у склад Юнькаўскага сельсавету Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Паставаў.

Хуткія факты

Груздава — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Remove ads

Назва

Паходжаньне тапоніму Груздава мясцовыя жыхары выводзяць ад грыбоў груздоў. Аднак больш імавернай выглядае вэрсія пра ўтварэньне назвы паселішча ад слова «груд» — 'узгорак, курган', што добра стасуецца з рэльефам мясцовасьці: цэнтральная частка вёскі ўзвышаецца над ваколіцамі на 15—20 мэтраў.

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Грузъдов (1553 год)[2].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Груздава ўвайшло ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1773 годзе князь Агінскі збудаваў тут касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Груздава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губэрні. У 1875 годзе ў мястэчку збудавалі царкву-мураўёўку.

За часамі Першай сусьветнай вайны Груздава занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Груздава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1821 году Груздава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе з 1927 году стала цэнтрам гміны Пастаўскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Груздава ўвайшло ў БССР, дзе на пэўны час стала цэнтрам сельсавету.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 292 чал.[5]; 1999 год — 179 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 134 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1773, пачатак XX ст.)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads