Зынь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зынь, Сінь, Зын, Жын (Жынь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сіні або Зіні, Сіна або Зіна (Sini, Sino) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сін- (-зын-) паходзіць ад гоцкага sineigs 'стары', стараверхненямецкага sin 'сэнс, меркаваньне' або ад асновы -сінд- (-зынд-)[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Зынгель, Сінгер, Зінар, адзначаліся германскія імёны Singel, Singer, Siner.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Zynbiert (Sinbert, Zymbiert), Zynwirt (Sinwirt)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Матеи Жиневич (1524-1566 гады)[6]; Юхно Жинь[7], Богушъ Жин[8], Иванъ Жиневичъ[9] (1528 год); бояр господаръских Рудоминского ж повету… Матея, а Бартломея Жиневичов (7 сакавіка 1541 году)[10]; Давидъ Зыновичъ… земяне замку нашого Городецкого, на имя Давыдъ а Василь Зеновичы… отцу ихъ Зынову (10 ліпеня 1544 году)[11]; Ероцъки Зыневичъ… Иванъ Жыневичъ… Алекъсанъдер Жыневичъ (1565 год)[12]; Zyn (1670 год)[13]; Zyniewicz Grzegorz (1801 год)[14]; Siniewicz Jadwiga z Ciechanowiczów (4 красавіка 1887 году)[15][b].
Remove ads
Носьбіты
- Мацей Жыневіч — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1524 і 1566 гадамі
- Юхна Жынь і Богуш Жын — рудамінскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Іван Жыневіч — ваўкавыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Яроцкі Зыневіч, Іван і Аляксандар Жыневічы — ваўкавыскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1565 году
Жыневіч або Зыневіч (Zyniewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -сін- (-зін-) зь летувіскай мовы, а для іменнай асновы -жын- за найбольш адэкватнае прызнае žinóti 'ведаць', pa-žìnti 'спазнаць'[3] (фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[4])
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads