Зынгель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зынгель (Жынгель, Жынгал, Сынгайла, Сінгайла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Сінігала, пазьней Зынгель (Sinigala, Singel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сін- (-зын-) (імёны ліцьвінаў Сінгер, Зінар; германскія імёны Singer, Siner) паходзіць ад гоцкага sineigs 'стары', стараверхненямецкага sin 'сэнс, меркаваньне' або ад асновы -сінд- (-зынд-)[3], аснова -сінг- (-зынг-)[a] — ад гоцкага siggwan 'сьпяваць, апавядаць'[5], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[6].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Жынгель (Żyngiel)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Якубъ Зинкгелъ (1567 год)[8]; у земянъ господарскихъ Ойрагольскихъ Зынгелевъ (5 верасьня 1568 году)[9]; Wieś Bobrowniki Wielkie… Kazimierz Zyngiel (15 красавіка 1760 году)[10]; Katarzyna Syngajło (1783 год)[11]; Jan Zyngielewicz (1794 год)[12]; Jacek Krzysztofa syn Zyngiel (1816 год)[13]; Żyngiel (1909 год)[14]; Żyngałowicz (1909 год)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Юры Багданавіч Зынгель — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1585 годзе[16]
- Якуб Мікалаевіч Зынгель — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1589—1595 гадох (меў сына Юрыя)[17][18]
- Юры Якубавіч Зінгель Куркуж — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[19]
- Марыя Жынгаловічава (Жинголовичева) — віленская шляхцянка, якая мела ў валоданьні зямлю пад Вількамірам на 1882 год[20]
- Мацей, Канстантын, Адам, Ян, Юльян, Юзэф, Соф’я, Станіслаў, Вэраніка, Гіпаліт, Браніслаў, Эдвард, Эмілія, Антоні і Міхал Жынгелі (Żyngiel) — уладальнікі гаспадарак у Яўнюнах каля Майшаголы на 1936 год[21]
Жынгелевіч (Żyngielewicz) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[22].
Шымкайлы[23].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads