Коншалк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Коншалк — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Кона (Cono) і Скальк або Шальк (Scalc, Schalk) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[2] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[3], а аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скаламонт, Скальбут, Войшалк; германскія імёны Scelemondo, Butaskalks, Gottschalk) — ад гоцкага skalks 'слуга'[2]. Такім парадкам, імя Коншалк азначае «слуга адвагі»[4]. Адзначалася германскае імя Gundiscalcus (Gundi-scalcus)[5].
Варыянт імя ў гістарычнай крыніцы: Jurgi Konschalk (15 траўня 1432 году)[6][a].
Remove ads
Носьбіты
- Юры Коншалк[b] — літоўскі баярын, які засьведчыў Другую Хрыстмэмэльскую ўмову
Заўвагі
- Таксама ў летувізаванай форме: Петкусъ Коншелкгойтись (1567 год)[7]
- Расейскі гісторык Сяргей Палехаў ідэнтыфікуе яго з Юрыем Корсакам на падставе напісаньняў Jurgy Korschack і Wessyly Korschk з чарнавых матэрыялаў умовы[8]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads