Краснасельскі
мястэчка ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Краснасе́льскі[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Росі. Цэнтар сельсавету Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6636 чалавек[1]. Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад места Ваўкавыск, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Рось (лінія Ваўкавыск — Масты).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Краснае Сяло датуецца 1569 годам, калі яно было цэнтрам воласьці маёнтку Росі Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Хадкевічаў, Глябовічаў, Сапегаў, Браніцкіх, Патоцкіх. На 1761 год тут было 50 двароў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Краснае Сяло апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Роскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1883 год у вёсцы было 68 двароў[3].
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Красным Сяле было 48 двароў, працавала крама. У 1914 годзе тут увялі ў эксплюатацыю цэмэнтавы завод таварыства «Валынь». У Першую сусьветную вайну ў 1915 годзе Краснае Сяло занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Краснае Сяло абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшла ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Росі Ваўкавыскага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Краснае Сяло ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 годзе стала цэнтрам сельсавету Ваўкавыскага раёну. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
30 красавіка 1958 году Краснае Сяло атрымала афіцыйны статус працоўнага пасёлку і сучасную назву. З 15 студзеня 1963 году пасёлак перадалі ў абласное (прамысловае) падпарадкаваньне, з 27 студзеня 1965 году — зноў раённае[5]. 24 чэрвеня 1968 году Краснасельскі атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У мястэчку працуюць сярэдняя і базавая школы, 4 дашкольныя ўстановы, лякарня, 2 бібліятэкі, 2 дамы культуры.
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў.
- ААТ «Краснасельскбудматэрыялы»
Турыстычная інфармацыя
За 0,5 км на паўднёвы захад ад мястэчка разьмяшчаецца ўнікальны помнік археалёгіі — Краснасельскі археалягічны комплекс.
Асобы
- Вячка Целеш (нар. 1938) — беларускі мастак у Латвіі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads