Кулікі (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кулікі́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Мядзельскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
- 1848 год — зьяўляліся вёскай маёнтка Стары Мядзел Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска была ўладаньнем М. Ф. Дваржэцкага і налічвала 13 двароў і 147 жыхароў.
- 1904 год — вёска налічвала 226 жыхароў і вартоўню, якая налічвала 12 жыхароў і зьяўлялася ўладаньнем Козела-Паклеўскага[2].
- 1908 год — у складзе вёскі 28 двароў, 221 жыхар.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Мядзельскай гміны Дунілавіцкага павету (з 1925 году — Пастаўскага) Віленскага ваяводзтва. Вёска налічвала 36 двароў і 195 жыхароў.
- 1931 год — 37 двароў і 198 жыхароў[3].
- 12 кастрычніка 1940 году вёска ўвайшла ў склад Баярскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — у вёсцы створаны калгас «Ленінскі шлях».
- З 16 ліпеня 1954 году і з 25 студзеня 1996 году знаходзілася ў складзе Мядзельскага сельсавету, з 17 лістапада 1959 году — у складзе гарпассавету Мядзельскага раёну.
- З 1954 году вёска ўваходзіць у склад калгасу «Пераможца».
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- З 1960 году вёска знаходзілася ў складзе сучаснага калгасу «Ленінскі шлях».
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 45 жыхароў
- 1999 год — 79 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 38 двароў, 85 жыхароў
Сельская гаспадарка
У вёсцы разьмяшчаецца жывёлагадоўчая фэрма.
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads