Любашава

вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Любашава
Remove ads

Люба́шава[2] — вёска ў Беларусі, каля ракі Цны і былога Любашаўскага вадасховішча. Цэнтар сельсавету Ганцавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад места і чыгуначнай станцыі Ганцавічаў (лінія Лунінец — Баранавічы).

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Любіш (Lubisch) — імя германскага паходжаньня[3].

Гісторыя

Упершыню ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як прыватнае сяло ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1816 годзе — 23 двары, уласнасьць Сьвяжынскіх. У 1879 годзе дзейнічала праваслаўная Варварынская драўляная царква. У 1884 годзе — 22 двары, працавала конная паштовая станцыя пры тракце Клецак — Пінск. Каля вёскі тады знаходзіўся аднайменны фальварак, які належаў Туманавым. Паводле перапісу 1897 году — 61 двор, 407 жыхароў, хлебазапасны магазын і капліца. У 1909 годзе — 75 двароў, 402 жыхары, у фальварку Любашава 1 гаспадарка, 8 жыхароў.

У лютым 1918 году акупаваная германскімі войскамі, у сакавіку 1919 году — войскамі Польшчы. У пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 году аднаўлялася савецкая ўлада. З сакавіка 1921 году ў складзе Польшчы; вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павету Палескага ваяводства. У верасьні 1921 г. 108 дамоў, 668 жыхароў. Фальварак Любашава налічваў 5 пабудоваў 41 жыхара. З 1939 году ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 году ў Ганцавіцім сельсавеце. З 30 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй.

З 8 студзеня 1954 году ў складзе Берасьцейскай вобласьці. З 16 ліпеня 1954 г. — цэнтар Любашаўскага сельсавету. Паводле перапісу 1959 году ў вёсцы 1077 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 г. да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 году — 1181 жыхар. У 1972 годзе 298 гаспадарак, 1155 жыхароў.

На тэрыторыі вёскі працуюць выканкам сельсавету, базавая школа, млын, чыгуначны прыпынак, Дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, 2 крамы.

Remove ads

Насельніцтва

  • 1909 год — 402 чалавекі ў вёсцы Любашаве і 8 чалавек у маёнтку Любашаве[4]
  • 1999 год — 1110 жыхароў
  • 2009 год — 1042 жыхары[1]

Турыстычная інфармацыя

Каля Дома культуры помнік — скульптура савекага воіна (пастаўлены ў 1973 годзе).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads