Манівідавічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манівідавічы, Манівіды — літоўскі шляхецкі род гербу Ляліва.
Прозьвішча
Манвід (Manvidus[1]) і Відзіман (Widiman) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5]. Такім парадкам, імя Манівід азначае «чалавек моцы»[6] (тое ж, што і імя Відзіман).
Remove ads
Гісторыя
Заснавальнік роду — літоўскі баярын Войцех Манівід (каля 1360—1424), намесьнік віленскі, з 1413 году ваявода. Манівід быў прыхільнікам Вітаўта і ўзвысіўся дзякуючы яго заступніцтву і нададзеным ім землям. Сын Манівіда Івашка (каля 1400—1458) пашырыў уладаньні бацькі за кошт наданьняў вялікага князя Казімера і набыцьця Міру, які атрымаў па сьмерці стрыечнага брата Пятра Гедыгольдавіча.
Апошнім з роду быў сын Івана Войцех. Па яго сьмерці ў 1475 годзе шырокія ўладаньні Манівідавічаў падзялілі паміж яго сёстрамі: Ядвігай (жонкай Алехны Судзімонтавіча) і Софʼяй (жонкай Мікалая Радзівілавіча).
Ад Манівіда выводзілі сваё паходжаньне Аляхновічы, Дарагастайскія і Забярэзінскія, а таксама, магчыма, Вяжэвічы і Глябовічы (абодва роды лічылі сябе нашчадкамі Вяжа, родзіча Манівіда). Падкрэсьліваючы сваё паходжаньне, выхадцы з гэтых родаў часам да ўласных прозьвішчаў дадавалі прыдомак Монвід[7].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads