Войцех Манівід
(пам. 1420-я) ваявода віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Манівід (у каталіцтве Войцех або, паводле мясцовай традыцыі, Альбэрт; каля 1360—1424) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік (1396—1413) і першы ваявода віленскі (з 1413). Пачынальнік роду Манівідаў. На Гарадзельскай уніі атрымаў герб «Ляліва».
Меў вотчынныя ўладаньні ў Вішневе[1]. Ад вялікага князя Вітаўта атрымаў Геранёны, Суботнікі (абодва ў 1396), Лаздуны і Жупраны ў Ашмянскім павеце, Бярэзань, Гнязьдзілавічы, Дзедзелавічы, Домжарыцы, Докшыцы, Мсьціж у Харэцкай воласьці, Гасьцілавічы ў Лагойскім княстве (1407), Станькаў у Менскім павеце, Сярпейск у Смаленскай зямлі, Брагін у Кіеўскім княстве, Горваль і Любеч у былым Чарнігаўскім княстве[2].
Remove ads
Імя
Манвід (Manvidus[3]) і Відзіман (Widiman) — імёны германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) паходзіць ад гоцкага manna[5], германскага man 'чалавек'[6], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[7]. Такім парадкам, імя Манівід азначае «чалавек моцы»[8] (тое ж, што і імя Відзіман).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Монивидъ Койликинович (1387—1392 гады[9])[10][11]; Moniwidone (2 лютага 1395 году)[12]; Albertus Monwid de Wischna (1396 год)[1]; Moniuido capitaneo Wilnensi (9 траўня 1397 году)[13]; Manewyd houptman czur Wille (23 красавіка 1398 году)[14]; Monwide houptman czur Wille[15], Manewit, capitaneus in Wilna[16] (12 кастрычніка 1398 году); Монивид(ъ) (3 красавіка 1399 году)[17]; Manwede (23 красавіка, 9 чэрвеня і 15 верасьня 1404 году)[18]; Manewide (8 і 30 чэрвеня 1404 году)[19]; Manewyde (8 чэрвеня 1404 году, 21 лістапада 1405 году)[20]; mit dem edlen Manewiden euwern houptmanne (12 ліпеня 1404 году)[21]; Moniwid (17 жніўня 1404 году)[22]; Moniwid (17 жніўня 1404 году)[23]; Albertus alias Monywid (13 студзеня 1407 году)[24]; Monywido (11 чэрвеня 1407 году)[25]; Manewid (10 сьнежня 1408 году)[26]; Monywid (24 студзеня 1409 году)[27]; Albertus alias Monywyd (23 траўня 1409 году)[28]; Alberto Moniuith capitaneo Vilnensi (24 траўня 1409 году)[29]; Alberto alias Moniwyd capitaneo Wylnensi (16 лютага 1410 году)[30]; Alberto andirs Monywyd (26 траўня 1410 году)[31]; Alberti alias Monywyd capitanei Wilnensis (1 лютага 1411 году)[32]; Alberto alias Moniwid voyeuoda Vilnensi (20 красавіка 1411 году)[33]; Alberti Monuid capitanei Vilnensis (15 красавіка 1412 году)[34]; Alberto alias Moniuido capitaneo Vilnensi (31 траўня 1412 году)[35]; cum domo et stirpe nobilis Monywid palatini Wilnensis[36], Moniuidus palatinus Vilnensis[37], Monywid palatinum Vylnensem[38] (2 кастрычніка 1413 году); Alberto Monywid woiewoda und houbtman czur Wille (4 студзеня 1414 году)[39]; Manewidt czur Wille houptman (10 жніўня 1415 году)[40]; Manneuite (10 красавіка 1418 году)[41]; ex parte Alberti Maniwidi palatini et capitanei Wilnensis (11 студзеня 1419 году)[42]; Alberto Monywid palatino et capitaneo (22 чэрвеня 1421 году)[43]; Mannewid (2 студзеня 1422 году)[44]; Albertus alias Moniwid (27 верасьня 1422 году)[45]; Albertus Moniwid (27 жніўня 1423 году)[46]; Manwid, Manwede[47].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Гайлігіна. Меў брата Юрыя Гедыгольда.
Упамінаецца з 1387 году ў складзе рады вялікага князя. У крыжацкім помніку «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» каля Геранёнаў значыцца Manewidendorf[1].
Першы раз ажаніўся зь Юліяніяй, дачкой Сьвятаслава Смаленскага, другі — зь Ядвігай. Меў сына Івана (праўдападобна, у першым шлюбе).
Мова і культура
У сваёй лацінскай грамаце ад 1407 году ўжыў «народны» выраз «паўустаўнае» (vulgariter dictam pol ustavy)[48]. У 1411 годзе засьведчыў дароўную грамату вялікага князя Вітаўта як voyevoda[49]. У 1423 годзе Вітаўт зацьвердзіў яго дароўную грамату капліцы пры Віленскай катэдры, якая прызначала тром «сем’ям» (familiae vulgariter siemie) Цярэнцевічаў (Terentiewiczy) даваць «лукно пяціпяднае» (lukno petypedne) мёду, а братам Львовічам (Lwowiczy) і Небутовічам (Nebutowiczy) — «лукно шасьціпяднае» (vulgariter lukno szescipedne) мёду на карысьць той капліцы[50]. Апроч таго, у зробленым яму наданьні Вітаўта ад 1407 году тройчы падавалася народная назва «бортнікі» (censuales mellis alias bortnyky), а таксама ўпаміналіся тагачасныя назвы Лаздуноў (Loszduni), Жупранаў (Szuprany) ды іншых паселішчаў[51]. Паводле тэксту лацінскай граматы 1409 году, атрымаў ад Вітаўта «новае паселішча, якое ў народнай мове называецца Новае Сяло» (Novam villam alio nomine in vulgari Nowesyolo nuncupatam)[52]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[53].
Змацаваў дакумэнт Вітаўта для Тэўтонскага ордэну ад 14 кастрычніка 1398 году пячацьцю з лацінамоўным гатычным надпісам[54]:
+ SIGILLUM • ALBRECI • D • MONEWID
Да дакумэнту ад 26 траўня 1410 году прывесіў пячаць зь іншым надпісам[54]:
+ s. alberti : capit : de : vilna
Да дакумэнту 1419 году прывесіў пячаць з гербам «Лялівай».
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads