Рукша
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рукша — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Рокш (Rocksch) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова хрок- (рок-, рук-) (імя ліцьвінаў Рокіль; германскае імя Rochilo) паходзіць ад гоцкага hruk, стараісьляндзкага hrokr 'варона'[2] або стараверхненямецкага (h)ruoho 'грак, сойка'[3].
Імя Рукша бытавала ў Ноўгарадзе: Ивашко Рукша (каля 1495 году)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: именья в Полоцкомъ повете… Рукшаничи (13 студзеня 1517 году)[5]; на человека боярина господарьского Юрыя Мацковича, наимя на Рукшю Якубовича (23 чэрвеня 1520 году)[6]; Mikolay Rukszewicz (4 сьнежня 1553 году)[7]; Jan Bujwid Ruksza (1690 год)[8]; Josephus Constantinus Narbutt Ruksza (1697 год)[9].
Remove ads
Носьбіты
Рукшы (Ruksza) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род[10].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Ракшыцы, на гістарычнай Браслаўшчыне — Рукшы, на гістарычнай Віленшчыне — Рукшаны.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads