Саюз палякаў Беларусі

грамадзкае аб'яднаньне польскай дыяспары Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Саюз палякаў Беларусі
Remove ads

Саюз палякаў на Беларусіграмадзкае аб'яднаньне польскай дыяспары Беларусі, заснаванае ў чэрвені 1990 году ў Горадні.

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...

25 лютага 1991 году атрымаў дзяржаўны ўлік ад Міністэрства юстыцыі Беларусі ў Горадні па вуліцы Дзяржынскага, дом 32. Ад 20 верасьня 2013 году стаяў на ўліку ў Менску па Саламянай вуліцы, дом 23 (Партызанскі раён)[2]. На 2006 год налічваў звыш 16 000 сябраў у больш як 70 гарадах ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі[3]. На 2025 год налічваў звыш 30 суполак ва ўсіх абласьцях Беларусі і ў Менску[1].

Remove ads

Будова і мерапрыемствы

На 2006 год у Саюз палякаў на Беларусі ўваходзілі: Польскае навуковае таварыства, Польскае лекарскае таварыства, Таварыства польскіх мастакоў, Таварыства польскай моладзі, Асацыяцыя польскіх вэтэранаў, Згуртаваньне жаўнераў Краёвай арміі, Згуртаваньне палякаў-ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, Згуртаваньне санітарак і акушэрак, Камітэт памяці Элізы Ажэшкі, спартовы клюб «Баторы». Штогод СПБ ладзіў: Фэстываль польскай песьні, Дзіцячы фэстываль польскай песьні, Агляд калядных гуртоў, Фэстываль харцэрскай песьні, навуковую канфэрэнцыю па польскай культуры, алімпіяду па польскай літаратуры, гісторыка-геаграфічны конкурс, сьвяткаваньне польскіх нацыянальных сьвятаў, догляд польскіх помнікаў, летні адпачынак дзяцей і моладзі ў Польшчы, спартовую алімпіяду і спаборніцтвы па настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы і футболе[3].

Пабудавалі 5 Польскіх дамоў у Горадні, Лідзе, Ваўкавыску і Шчучыне ў Гарадзенскай вобласьці, а таксама ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць). Сярод іншага, набылі і адрамантавалі будынкі для 8 Польскіх дамоў у Ашмянах, Наваградку, Поразаве (Сьвіслацкі раён) і Кемелішках (Астравецкі раён) у Гарадзенскай вобласьці, а таксама ў Браславе (Віцебская вобласьць) і Магілёве, Нясьвіжы і Івянцы (Валожынскі раён, Менская вобласьць). Пры Польскіх дамах працавалі бібліятэкі. СПБ выдаваў штотыднёвік «Глос знад Немна» і штоквартальнік «Магазын польскі»[3].

Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Старая галаўная сядзіба СПБ у Горадні (2012 год)

Саюз палякаў на Беларусі стварылі на зьезьдзе ў чэрвені 1990 году. Саюз бярэ пачатак ад Польскага культурна-асьветніцкага таварыства імя А. Міцкевіча, заснаванага ў 1988 годзе на Гарадзеншчыне а таксама ад Польскага культурна-асьветніцкага таварыства «Палёнія» ў Менску. Галоўныя задачы таварыства — падтрымка польскай школьнай справы, польскай культуры і традыцый і выданьне друкаванай прадукцыі на польскай мове. У найлепшыя часы свайго існаваньня Саюз палякаў быў самай вялікай грамадзкай арганізацыяй ў краіне[4]. Сядзіба арганізацыі знаходзілася ў Горадні. Існавала Віцебская гарадзкая філія СПБ[5].

У сакавіку 2021 году кіраўнік Саюзу Анжаліка Борыс і яшчэ некалькі актывістаў Саюзу былі затрыманыя, пасля супраць іх завялі крымінальныя справы пра распальваньне нянавісьці. Анжаліку Борыс ў сакавіку 2022 году выпусьцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе і абавязку зьяўляцца на допыты. У 2023 годзе абвінавачаньні супраць Борыс зьнялі[6][7]. Іншага затрыманага ў 2021 годзе, журналіста Андрэя Пачобута, у лютым 2023 году прыгаварылі да 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму[8].

30 сьнежня 2021 году суд Ленінскага раёну Гародні прызнаў экстрэмісцкім матэрыялам сайт Саюза палякаў[9]. Вясной 2024 года КДБ абвясьціў сайт, які на той час ужо перастаў быць парталам Саюзу палякаў Беларусі, «экстрэмісцкім фармаваньнем»[10].

Старшыні

  1. Тадэвуш Гавін (1990—2000)
  2. Тадэвуш Кручкоўскі (2000—2005)
  3. Анжаліка Борыс (2005)
  4. Юзэф Лучнік (2005—2009)
  5. Станіслаў Сямашка (2009—2012)
  6. Мечыслаў Лысы (2012—2021)
  7. Аляксандар Сангін (2021—2025)
  8. Мечыслаў Лысы (ад 21 чэрвеня 2025 году)[1]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads