Скалдвіл

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Скалдві́л, Скаўдвіл — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Скулд (Sculd) і Віла (Wilo)  — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -скулд- (-сколд-) (імёны ліцьвінаў Скаўгард, Ясколд; германскія імёны Skowgard, Hoskoldr) паходзіць ад стараісьляндзкага skuld 'доўг', skyldr 'прывязаны, абавязаны'[2][3] або skjǫldr 'шчыт'[4][5], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) — ад гоцкага wilja 'воля'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Еразмъ Сковдвилъ (16 траўня 1616 году)[7]; przy słudze swym Mikołaju Skowdwiłu[8], Jan Skowdwiłł[9] (1621 год); панъ Еразмусъ Сковдвилъ (11 ліпеня 1628 году)[10]; панъ Еразмусъ Сколдвилъ (20 кастрычніка 1631 году)[11]; p. Erazmus Skowdwił (23 кастрычніка 1631 году)[12]; nas, Piotrą Erazmusowicza Skołdwiła z Zuzannę Stanisławownę Naborowską Skołdwiłową… Piotr Kazimierz Skodwił… Piotrą Skoldwila (11 кастрычніка 1664 году)[13]; wieś Pagie… Stanisław Skodwił (1675—1677 гады)[14].

Remove ads

Носьбіты

  • Эразмус (Эразм) Скалдвіл (Скаўдвіл) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1616—1631 гадох

Скаўдвілы і Скоўдвілы — літоўскія шляхецкія роды[15].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Скаўдвілі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads