Стангір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стангір (Станкар, Штэнгер) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Станігер, Станкер, Станкар, Штэнгер або Штайнігер (Staniger, Stanker[1], Stankar[2], Stenger[3], Steiniger[4]) і Керстын (Kerstin) — імёны германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -стэн- (-стан-, -стын-) (імёны ліцьвінаў Стангель, Керстэн, Станвіла; германскія імёны Stengel, Kersten, Wilstan) паходзіць ад гоцкага stains 'камень'[6], а аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) — ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[7].
У Памор’і адзначалася прозьвішча Stanger[8].
У Польшчы гістарычна бытавала імя Гірстан: Presente… Girstano, ciue Brestensi (1308 год)[9].
У Прусіі адзначалася імя Girstenne (1388 і 1389 гады)[10]. У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Stenger[11].
Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: Jan Stangar / Stungur (20 кастрычніка 1655 году)[12]; dała jej mość pani Piotrowa Stangirowa (1675—1677 гады)[13]; Johannes Stancar Lithuano-Polonus (1767 год)[14]; Stanislaus Stankar Lithuano-Polonus (1770 год)[15]; Dnum Iacobum Stankar (18 чэрвеня 1770 году)[16].
Remove ads
Носьбіты
Штэнгеры (Sztengier) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[17].
Станкары (Stankar) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[18].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads