Старч

былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Старч[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Віці. Уваходзіла ў склад Велікаборскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Старч (Старчево) на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Ці не ўпершыню сяло Старч згаданае ў сувязі з узьвядзеньнем тут царквы Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы ў 1746 годзе[2]. Надалей вядома, што ў працягу 1778—1787 гг. у тутэйшай уніяцкай царквы не было свайго сталага настаяцеля, бо прыход яе малалюдны, а таму і бедны — усяго хіба 40 двароў[3] (×6 — каля 240 чалавек). Зь іх у самым Старчы альбо ў Старчыцах налічвалася 25, у вёсках Макрышча (Маклішча) і Муціжар адпаведна 10 і 5 двароў[4]. У справе аб дваранстве роду Аскеркаў Старч названы ў ліку паселішчаў, якія належалі харунжаму мазырскаму пану Багуславу. У 1782 годзе ён склаў тэстамэнт сваім сынам Леапольду Юзафу, Фларэнціну, Станіславу і Міхалу. Старч дастаўся Міхалу, а пасьля яго сыну Эразму[5]. У 1790 годзе Б. Аскерка пісаў з Барыскавічаў абознаму К. Прозару, абы дазволіў яго старчанскім сялянам супольна карыстацца грунтам у вялікаборскіх угодзьдзях[6].

Расейская імпэрыя

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старч апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 годзе ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[7]. У дакумэнце «Камеральное описание пришедшей от Минской и Волынской губернии к Черниговскому наместничеству части и устроенной в ней Речицкой округи» 1796 году, які складзены паводле расейскай рэвізіі 1795 года, паведамляецца, што «Михайле Оскирке порутчику польскому…» належалі «двор Михалёв, деревня Моклище, село Старч, деревня Мутижер». Царква Раства Багародзіцы пэўны час працягвала заставацца ўніяцкай[8]. Захаваўся вопіс 1796 году, у якім зазначаны лядашчы стан яе будынку[2].

У шляхецкай рэвізіі 1811 году пацьверджана і дададзена: пан Міхал Аскерка і яго сыны Альбін, Вікенці, Ян Антоні, Эразм былі ўладальнікамі двара Міхалёў, паселішчаў Старч, Муціжар, Маклішча, у якіх разам налічвалася 130 душ падданых мужчынскага полу[9].

Thumb
Старч (Старчицы) на тапаграфічнай мапе Менскай губэрні 1846 г.

У парэформавы час Старч належаў да Аўцюцевіцкай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні. На 1897 год існавалі фальварак Старч (Муціжар) паноў Аскеркаў з 14 жыхарамі і аднайменная слабада, у якой налічвалася 9 двароў з 72 жыхарамі[10].

Найноўшы час

У 1917 годзе жыхары хутароў на месцы былога маёнтку Старч карысталіся 28 з паловай дзесяцінамі зямлі[10].

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Старч, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[11]

1 студзеня 1919 года, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Старч увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаная да РСФСР.

З 8 сьнежня 1926 году хутары належалі да Муціжарскага сельсавету Юравіцкага раёну Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 году Мазырскай акругі, з 10 лістапада 1927 году — у Хобненскім сельсавеце тых самых района і акругі. На 1926 год у Старчы — 21 двор, 105 жыхароў. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году, — у Юравіцкім, з 8 ліпеня 1931 году — у Хвойніцкім раёне БССР. У тым жа 1931 годзе адкрыта школа і створаны калгас «Новы Старч». На 1932 год ў калгасе налічвалася 38 сем'яў работнікаў і 146 га зямлі[10]. З 20 лютага 1938 году вёска, як і ўвесь раён, апынулася ў Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.

Thumb
Старч на мапе РККА Беларусі і Літвы 1935 г.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў Старчы было 22 двары з 102 жыхарамі. У чэрвені 1943 году акупанты спалілі паселішча і загубілі 9 вяскоўцаў[12].

З 8 студзеня 1954 году Старч — у Гомельскай вобласьці. Згодна зь перапісам 1959 году, вёска з 88 жыхарамі належала да Велікаборскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. У 1970 годзе — 67 жыхароў[10].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads