Сураскі раён (Бранская вобласьць)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сураскі раён (Бранская вобласьць)
Remove ads

Сура́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Сураж.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча раёну складае 1128,37 км², працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 52 км, з захаду на ўсход 39 км.

Мяжуе:

Асноўныя рэкі — Іпуць, Іржач. Сураскі раён утвораны ў 1929 годзе.

Remove ads

Гісторыя

5 ліпеня 1944 году Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР была ўтворана Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў далучаны і Сураскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1965 годзе — адноўлены.

Дэмаграфія

На тэрыторыі раёну пражывае 25 310 чалавек, у тым ліку 11 730 чалавек у раённым месьце Суражы і 13 580 чалавек у сельскай мясцовасьці. Агульная колькасьць населеных пунктаў муніцыпальнага раёну 123. Дэмаграфічная сытуацыя характарызуецца адмоўным натуральным прыростам. Штогод насельніцтва раёну скарачаецца ў сярэднім на 350 чалавек. Працаздольнае насельніцтва складае 54,13% ад агульнай колькасьці жыхароў, пэнсіянэры 35,36%.

Паселішчы

У 2005 годзе пасьля муніцыпальнай рэформы ў раёне засталося 1 мескае паселішча і 7 сельскіх паселішчаў:

  • Сураскае мескае паселішча
  • Аўчынскае сельскае паселішча
  • Дзегцяроўскае сельскае паселішча
  • Дубраўскае сельскае паселішча
  • Куласкае сельскае паселішча
  • Лапазьненскае сельскае паселішча
  • Ніўнянскае сельскае паселішча
  • Улазавіцкае сельскае паселішча

Найболей буйныя сельскія паселішчы: Ніўнае, Лапазна, Кулагі, Улазавічы, Аўчынец, Лялічы, Душацін, Сьлішча, Калінкі.

Remove ads

Эканоміка

Прыярытэтнымі галінамі эканомікі муніцыпальнай адзінкі зьяўляюцца папяровая і лёгкая прамысловасьць, сельская гаспадарка, малочна-перапрацоўчая і харчовая прамысловасьць, таксама ў раёне маюцца прадпрыемствы электраэнэргетыкі, транспарту, сувязі, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю і побытавага абслугоўваньня.

Прамысловасьць

Асноўная доля вырабленай у раёне прамысловай прадукцыі даводзіцца на папярова-цэлюлозную галіну. Прамысловасьць раёну прадстаўлена наступным шэрагам местаўмацоўваючых прадпрыемстваў:

  • Прадпрыемства цэлюлозна-папяровай прамысловасьці ЗАТ «Пралетар»,
  • Малакаперапрацоўчае прадпрыемства ААТ «Суражмалпрам»,
  • Кравецкая фабрыка «Суражанка»,
  • Сураскі філіял ААТ «Бранскхлеб».

Транспарт

Праз раён праходзіць чыгунка Ворша — Унеча.

Культура

У мястэчку Лялічы (15 км ад Суража) знаходзіцца маёнтак пана Завадоўскага: архітэктурны ансамбль Царквы Сьвятой Кацярыны, Зімовага палаца, Летняга палаца (цалкам разбураны). Архітэктар збудаваньняў — Джакомо Кварэнгі. Пэрыяд будаўніцтва сядзібы Лялічы — другая палова XVII стагодзьдзя.

Славутасьці

  • Настаўніцкая сэмінарыя ў м. Сураж (1909 г.)
  • Вышэйшая пачатковая вучэльня ў м. Сураж (1898 г.)
  • Капліца-пахавальня ў м. Сураж (пачатак XX стагодзьдзя)
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Высакаселішча (XVIII—XIX стагодзьдзі)
  • Сядзіба Іскрыцкіх у с. Далісічы (сярэдзіна XIX стагодзьдзя)
  • Царква Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў с. Далісічы (XX стагодзьдзе)
  • Царква Сьв. ап. Іаана Багаслова ў с. Дубраўка (пачатак XVIII стагодзьдзя)
  • Царква Сьв. Васіля ў с. Душацін (канец XIX стагодзьдзя)
  • Царква Усьпеньня Прасьв. Багародзіцы ў с. Крамова
  • Сядзіба Завадоўскага ў с. Лялічы (канец XVIII стагодзьдзя)
  • Царква Сьв. пак. Кацярыны ў с. Лялічы
  • Царква Раства Багародзіцы ў с. Ніўнае (канец XIX стагодзьдзя)

Асобы

  • Рыгор Есімонтаўскі (1785—1851) — землеўладальнік, шляхціч, этнограф які вывучаў беларусаў Бранскага краю.[1]
  • Пётар Васільевіч Завадоўскі (10 (21) студзеня 1739 — 10 (22) студзеня 1812) — былы гаспадар сядзібы ў мястэчку Лялічы, таемны дараднік, сэнатар, першы міністар народнай асьветы Расеі, кіраўнік Дэпартамэнту Законаў Дзяржаўнай Рады, фаварыт Кацярыны II[2]. Вучыўся ў Воршы ў езуіцкай школе, адтуль ён вынес веды польскай мовы. Гэта дало яму магчымасьць уваходзіць у зносіны з польскімі арыстакратамі (Чартарыйскім, Патоцкім, Чацкім). Паходзіў з польскага шляхоцкага роду гербу Равіч[3], прадстаўнікі якога перасяліліся ва Ўкраіну ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя, нарадзіўся у мястэчку Красновічы Старадубскага палку.
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads