Сірэйка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сірэйка (Сірык, Сірка, Сырэйка, Шырэйка, Шырка, Зырка, Жырка) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Сірык, Сірыка, Серэка або Сірэка (Siric, Sirico[1], Sirica[2], Serecho[3], Sireke[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Сірмонт; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[6].
У Прусіі бытавала прозьвішча Sierke[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Жирока (сярэдзіна 1120-х — сярэдзіна 1150-х гадоў)[8], Жироке (1140 — сярэдзіна 1190-х гадоў)[9]; Ширеиковщина пустовсчина (1 ліпеня 1542 году)[10]; село Сирейковичи (1554 год)[11]; Федко Сирикъ (1567 год)[12]; gdzie powietrzem wymarli w Sireikawszczyznie (18 жніўня 1574 году)[13]; на Миколаю Сирковичу (25 жніўня 1582 году)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Жырка — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XII стагодзьдзі[15]
- Якуб Сірэйкавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году[16]
- Магдалена Рыгораўна Сірэйковіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1594 годзе[17]
Зыркевічы (Zyrkiewicz) гербу Сьлепаўрон — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Цельшаў[18].
Жыркевічы (Żyrkiewicz) гербу Вяж — літоўскі шляхецкі род[19].
Сырэйкі — літоўскі шляхецкі род[20].
Шырка — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[21].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads