Сыр (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сыр (Сыры, Зыра), Сур, Сыса — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Сыры, Сыса, Сура або Сур (Sirio, Siso, Surro[1], Sure[2], Sur[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова сір- (сер-, сіс-) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[5][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Сірэйка (Сірык), Сырбут, Сурвіла (Сурвіл, Сурывіла, Сырвіла, Шырвіл), Сурвін, Сіргірд, Сургонт (Сурконт), Сіргоўд (Сургоўд), Сіргут (Шыргут, Сургут), Сурман (Шурман), Шырмер (Жыжмар), Сысымант (Сірмонт, Шырмунт, Жырмант). Адзначаліся германскія імёны Sirica (Serecho), Sirobodus, Surville, Surawine, Sirigardus, Sisigunda (Surgant), Siriaud, Sergudo (Sisagut), Surmannus, Sisimir, Sisemund (Sirmont, Sirmund)[b].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Surman, Sismont (Sismunt)[9]. Апроч таго, у Польшчы адзначалася імя Surawd[10][c].
У Прусіі бытавалі імёны Sirgaude / Surgaude[d] (1362 год), Surgedde / Sirgite (1357 год), Surgenne, Sirotte[e], Surreyth / Surreide[f] (1414 год), Surmynne / Surmanne[g] (1345 і 1388 гады), Surwille / Sirwille[h] (1401, 1406 і 1409 гады)[17].
У Ноўгарадзе бытавалі імёны Жырка (Жырака), Жырша (або Жыраша), Жыравіт, Жыраслаў і Жырата[18].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Зыза (Zyza)[19].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Stanislao Pyethkowycz et fratre ipsius Zyra marschalkoni curie nostre (15 траўня 1489 году)[20]; пан Миколам Сиревич (6 ліпеня 1495 году)[21]; Станиславу Сиревичу 5 копъ грошеи (26 красавіка 1509 году)[22]; Станиславу Сиревичу 20 копъ (23 кастрычніка 1509 году)[23]; Станиславъ Сиревичъ (1512 году)[24]; Дорота Сиревая[25], Счепанъ Сировичъ[26], пана Станислава Сиревича[27] (1528 год); Ян Сиревич (1 ліпеня 1542 году)[28]; Fiedzko Sysa (1558 год)[29]; Кгрегор Миколаевичъ Сиса з Опола (1565 год)[30]; Сиса Васко (1566 год)[31]; Станиславъ Зыра[32], Матей Зыра[33], Войтехъ Зыра[34], Грицъ Сиревичъ[35], панъ Станиславъ Сиревичъ[36], пана Станислава Миколаевича Сиревича… пань Янь Миколаевичъ Сиревича[37] (1567 год); Мацко Сысовичъ (27 верасьня 1599 году)[38]; земенина господарского повету Троцкого пана Якуба Андреевича Сыровича… небощыка Войтеха Щепановича Сыра… Войтеху Сыру, деду его пана Якуба Сыровича… пана Андрея Сыра паном Якубом Андреевичом Сыревича… небощык Андрей Войтехович Сыр, отец его пана Якуба Сыровича (22 кастрычніка 1603 году)[39]; Omelan y Arist Sysowiczy (1638 год)[40]; Martinus Syrewicz (11 студзеня 1793 году)[41]; pater Iosephus Syrewicz (11 сьнежня 1820 году)[42][i].
Remove ads
Носьбіты
- Сьцяпан Сіравіч — сумілішкаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Войцех Сьцяпанавіч Сыр — гаспадарскі зямянін Троцкага павету, меў сына Андрэя і ўнука Якуба
- Ціш Сыравіч (Сыровіч) — падданы берасьцейскага зямяніна Адама Ваўкавіцкага, які ўпамінаецца ў 1646 годзе[79]
Сырэвічы (Syrewicz) гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род зь Вільні, Віленскага і Троцкага паветаў[80][81]
Сурэвічы (Surewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[82].
Шурэвічы — літоўскі шляхецкі род[83].
Суровіч (Surowicz), Сырэвіч (Syrewicz) і Сыровіч (Syrowic) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[84].
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -жыр- зь летувіскай мовы, для іменнай асновы сір- за найбольш адэкватнае прызнае sìrti 'ахінуць; атачаць', apsìrti 'акружыць, аблажыць; загарнуць, ахінуць; улучыць', а для іменнай асновы сур- — прускае sur-gi 'аб; каля; вакол'[6] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам si̇̀rti упершыню фіксуецца толькі ў слоўніку 1932—1968 гадоў[7])
- Таксама: tempore Sironis (1222 год)[11]
- Адзначалася старажатнае германскае імя Сіргаўд (Siriaud, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме g перайшло ў i)[12]
- Адзначалася германскае імя Sirot[13]
- Адзначалася германскае імя Siret (Sired)[14]
- Адзначалася германскае імя Surman[15]
- Адзначалася германскае імя Surville[16]
- Таксама:
- Шурыла, Сырула, Сурыла (адзначалася германскае імя Sirola[43], *Sisila[44], у гістарычным гоцкім арэале адзначалася імя Surila[45]): Dowgiał Szuriłowicz (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[46], Syrulewicz (1864 год)[47], Магдалена Сурылава (Surilowa) — уладальніца гаспадаркі ў Гаўцях каля Солаў на 1939 год[48];
- Сурын: Глебу Суриновичу 6 копъ с коръчомъ новъгородъскихъ (9 лютага 1486 году)[49];
- Сырун: Syruniewicz (1864 год)[47];
- Сурынт, Сірынт, Сырунт (адзначалася германскае імя Surant[50], у гістарычным гоцкім арэале адзначалася імя Sirandus[51]): Andrzej Suryntowicz (1690 год)[52], Bartłomiej Mateusz Sirynt (1810 год)[53];
- Сірута, Сірот, Сырут (адзначалася германскае імя Sirot[13], Sirut-[54]): Яцъ, Сирута, Олихверъ Быковичи (1563 год)[55], Сіратовічы (Sirotowicz) гербу Навіна — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Цельшаў[56], Сырутовічы (Syrutowicz) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род зь Віленшчыны[57];
- Жырбурт (адзначалася старажытнае германскае імя Sisbert[4]): Листъ короля его милости Жикгимонта потверженье на продажу Жирбуртовича (31 траўня 1571 году)[58];
- Сурвік (адзначалася старажытнае германскае імя Sesvigia[59]): Болтромеи Сурвиковичъ (1528 год)[60];
- Сурувойна (адзначалася германскае імя Sorwein[61]): тую сеножать Мильвиду Сурувойновичу, отцу Миланеву (26 ліпеня 1541 году)[62];
- Сыргед: Сыльвэстар, Сямён і Лаўрын Сыргеды — сяляне з ваколіцаў Уцяны, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1882 год[63];
- Сургель, Сыргель, Сурыгайла (адзначалася старажытнае германскае імя Sarchilo, Sarkilo[64]): Surgel… Surgiel (1671—1681 гады)[65], parochum agit rndus dnus Casimirus Syrgielewicz (1675—1677 гады)[66], p. Surygajłowa (1690 год)[67];
- Сургін (адзначалася германскае імя Sircken[68]): Петръ Суръкгинович (1537—1538 гады)[69];
- Сіргінт, Сургінт: Tomasz Surgint (1759 год)[70], Jerzy Sirgint (1768 год)[71];
- Сырдаг: Stanislaus Syrdogowicz (8 красавіка 1509 году)[72];
- Сырдаўг: бояринъ господарьский Станко Сирдовкговичь (28 красавіка 1514 году)[73];
- Сурміла: на гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Сурміліцы;
- Сыртаўт, Сырдаўт, Сырталт, Шыртаўт: в Жижморъскои волости десяти чоловеков къ своему дворцу на Вельи… Сиртовъта Петровича (14 кастрычніка 1494 году)[74], бояринъ троцкии Пац Ширътовътович (18 красавіка 1527 году)[75], Бортъко Сирдовтович (1528 год)[76], Pan Syrtolt (1618 год)[77], у ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Sirtaut[78]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads