Сіргоўд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сіргоўд (Сіргольд), Сургоўд (Сургоўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сіргаўд (Siriaud, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме g перайшло ў i) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сір- (сер-, сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргут, Шырмер, Сірмонт; германскія імёны Sergudo, Sisimir, Sirmont) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[2], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) — ад германскага *gautaz 'гот'[3] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[4]. Такім парадкам, імя Сургаўд азначае «заклён цноты»[5].

У Прусіі бытавала імя Сіргаўд (Сургаўд): Surgaude (1360 год)[6], Sirgaude (1362 год)[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Georgii Sirgoldowicz (1 верасьня 1431 году)[8]; в Жижморъскои волости десяти чоловеков къ своему дворцу на Вельи… а Сирховъта Петровича (14 кастрычніка 1494 году)[9]; в Совъкговта Сирковъдовича землю его Минъторовъскую (24 чэрвеня 1508 году)[10]; в бояр наших… а в Сонкова Сирковдовича землю (8 лютага 1514 году)[11]; Стань Сиркговдовичъ (1528 год)[12]; Aleksander Surgowtt (1690 год)[13]; Jm. jp. Benedykta Surgowta (1782—1783 гады)[14]; Parafia niestaniska… Surgowszczyzna, wieś (1784 год)[15].

Remove ads

Носьбіты

Сургоўты або Сургоўды (Surgowt, Surgowd) гербу Гералт — літоўскі шляхецкі род зь Вільні і Віленскага павету[18].

Сургаўты[19] (Surgowt) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[20].

Дылькевічы з Сургоўдаў — літоўскі шляхецкі род[21].

Сургаўт (Surgowt) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[22].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads