Талімонт

(XV ст.) сын Крыка Сьвірскага From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Талімонт (? — па 1449) — літоўскі князь, пачынальнік роду Тальмантаў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...

Імя

Таламунд (Talamundus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова тал- (дал-) (імёны ліцьвінаў Талейка, Дальман, Талмут; германскія імёны Taliko, Dalman, Talamot) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы'[2] або ад германскага і стараангельскага deall 'славуты, ганарлівы'[3], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Талімонт азначае «гарлівая дасьціпнасьць»[6].

Варыянт імя князя ў гістарычнай крыніцы: Thalymunth, duce de Swyr (28 верасьня 1449 году)[7].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага княскага роду Сьвірскіх, сын Яна Эрыка (Johannis alias Krik) і Дароты Сонькі. Меў братоў Івашку (Vaszko), Некраша (Nyechrasz), Юрыя (Goorgius), Даўгерда (Daugyr), Пятра і Міхала[8].

Упамінаецца 28 верасьня 1449 году, калі яго маці (Dorothea alias Sonyka) надала віленскім францішканам дзесяціну зь зямлі ў Мядзеле[9].

Відаць, меў сыноў Станіслава, Юрыя і Яна[10].

Мова і культура

Грамату з наданьнем віленскім францішканам (1449 год) Дарота Сонька Сьвірская змацавала пячацьцю з рускім надпісам[11][12]:

КНЯЗЯ … ПЕЧАТЬ

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads