Уладзіслаў Галубок
беларускі драматург, рэжысэр, актор, тэатральны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзісла́ў Галубо́к (сапр. Уладзіслаў Язэпавіч Голуб; 15 траўня 1882 — 28 верасьня 1937) — беларускі драматург, рэжысэр, актор, тэатральны дзяяч. Псэўданімы крыптанімы: 1) Г—к, В.; 2) Г—у—к; 3) Галубок; 4) Галубок, В.; 5) Галубок, В. I.; 6) Галубок, У.; 7) Галубок, Ул.; 8) Галубок, Уладыслаў; 9) Сымонка; 10) Hałubok; И) Hałubok, W.; 12) Symonka[4].

Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 15 траўня 1882 году на станцыі Лясная (сёньня в. Лясная ў Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці) у сям’і чыгуначніка. Адукацыю атрымаў у царкоўнапрыходзкай школе, здаў экстэрнам экзамэны за курс Менскай гарадзкой навучальні (1906), скончыў у Менску мастацкія курсы. Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у краме, сьлесарам у Менскім дэпо. Зь дзіцячых гадоў імкнуўся да ведаў, культуры.
«У 1896 г. за грошы, заробленыя на выгрузцы дроў, я набыў білет на галёрку менскага тэатру. Там і ўзьнікла ў мяне думка стаць артыстам…» — расказваў сам Галубок.
Творчасьць
У 1917—1920 гадах — актор і рэжысэр Першага таварыства беларускае драмы і камэдыі. З 1920 да 1922 году — загадчык мастацкага аддзела ў Народным камісарыяце асьветы БССР. Адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра. У 1920 годзе стварыў беларускі вандроўны тэатар, які называўся «Трупа Галубка». Вандроўны тэатар пабываў са сваімі спэктаклямі ў самых розных кутках Беларусі. Галубок адначасова выконваў абавязкі мастака-дэкаратара, музыканта-выканаўцы і рэжысэра. Аснову рэпэртуару складалі яго п’есы «Пан Сурынта», «Ганка», «Плытагоны», «Пінская Мадонна», «Васіль Хмель», у якіх раскрываецца барацьба беларускага народа за права «людзьмі звацца». Тэатар Галубка карыстаўся выключнай папулярнасьцю ў гледачоў. У 1906 годзе У.Галубок пачаў выступаць у пэрыядычным друку як паэт і празаік. Выдаў зборнік «Апавяданьні» (Пецярбург, 1913). З 1917 году выступаў як драматург. У 1968 г. выйшаў зборнік «П’есы», у 1982 г. — «Творы». Аўтар публіцыстычных і тэатразнаўчых артыкулаў. Вядомы як мастак-дэкаратар і пэйзажыст. Першы Народны артыст БССР (1928)[5][6].
3 газэты «Савецкая Беларусь» ад 14 красавіка 1923 году: «…Самая мнагалюдная ўскраіна Менску — Серабранка — да гэтых часоў амаль што зусім не прасунулася наперад у культурна-палітычным напрамку. Ужо больш за год існуе Серабранскі раённы клюб, але толькі існуе, бо той працы, якую ён павінен весьці, ён не вядзе. Вядзецца праца выключна тэатральная, дый то не мясцовымі сіламі, а дзякуючы другой беларускай трупе. Ні дыспутаў ні лекцыяў клюб не мог наладзіць. І гібее ў цемры раён, шчыльна заселены выключна пралетарскім элемэнтам».

16 чэрвеня 1923 году ў Серабранскім клюбе адбыўся бэнэфіс кіраўніка трупы Ўладзіслава Галубка — была пастаўленая ягоная п’еса, драма ў пяці актах «Блуд». Сюжэт пераносіў гледача ў пачатак XIX стагодзьдзя: пан-прыгнятальнік гвалтуе сваіх прыгонных сялянак. Процістаіць пану селянін-паўстанец, рэвалюцыянэр-самародак, які ў выніку карае нелюдзя-эксплюататара за ўсе злачынствы. 3 рэцэнзиі бачна, што «…народу было ў тры разы больш, чым зьмяшчае будынак клюбу, і шмат жадаючых пабачыць п’есу змушаныя былі вяртацца назад. Галубка віталі артысты трупы і студэнты Сельскагаспадарчага інстытута. Ад серабранскага жыхарства былі паднесеныя кветкі». 3 1926 году калектыву У. Галубка была афіцыйна нададзеная назва «Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатар». Адна са шматлікіх заслуг яго ў тым, што на пачатку 1920-х менавіта гэтыя акторы ўпершыню пачалі размаўляць зь серабранскімі і ляхаўскімі рабочымі па-беларуску.
Лёс Галубка быў тыповым для нацыянальных дзеячаў Беларусі. Звольнены з усіх пасадаў, у 1937 г. ён быў рэпрэсаваны, і, паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр у няволі ад гіпэртанічнай хваробы. Трупа Трэцяга Беларускага дзяржаўнага тэатру Ўладзіслава Галубка была арыштаваная ў поўным складзе і расстраляная. Рэабілітаваны пасьмяротна 26 жніўня 1957 году Вярхоўным судом БССР.
Remove ads
Ушанаваньне памяці
- Імем Уладзіслава Галубка названыя вуліцы ў Менску і ў Маладэчне[7].
- У Менску адкрыта «Гасьцёўня Ўладзіслава Галубка» — філія Дзяржаўнага музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. Знаходзіцца ў Траецкім прадмесьці ў будынку № 14 па вул. Старавіленскай.
- У 1982 годзе рэжысэр Аляксандар Салавей зьняў фільм «Владислав Голубок»[8].
Творы
|
|
Бібліяграфія
|
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads