Хоўхла

вёска ў Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Хоўхла
Remove ads

Хо́ўхла, Хо́ўхлава[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Бярэзіны. Уваходзіць у склад Хажоўскага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 414 чалавек. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Маладэчна.

Хоўхла — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Remove ads

Назва

Тапонім Хоўхла ўтварыўся ад слова хоўхаліца (хохаліца) — 'хмызьняк у старыцы'[2]. Традыцыйная гістарычныя назва, ужываная мясцовымі жыхарамі — Хоўхла, за савецкім часам зьмененая на цяперашняе афіцыйнае Хоўхлава[3].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Chochlo (1514 год)[4]; Хохло (1553 год)[5].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Хоўхлу як умацаваны замак датуецца 1437 годам. Далей неаднаразова выступае (рус. Холъхло) як адзін з цэнтраў гаспадарскіх земляў, зь якіх баярам Вялікага Княства Літоўскага рабіліся зямельныя наданьні[6]. У сярэдзіне XVI ст. у тутэйшай друкарні адну з сваіх кнігаў надрукаваў Сымон Будны.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Хоўхла ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва[7]. З 1780 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Галімскіх[8].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Хоўхла апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце. У пачатку XIX ст. паселішча перайшло ў валоданьне Карніцкіх.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Хоўхлу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хоўхла абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Хоўхла апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Гарадку Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Хоўхла ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 2003 год у Хоўхле было 160 двароў. 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Хоўхлаўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Хажоўскага сельсавету[9]. У 2000-я гады Хоўхла атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 465 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 435 чал.[10]; 2010 год — 414 чал.

Інфраструктура

У Хоўхле працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Thumb
Капліца-пахавальня Язьвінскіх

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Царква Раства Багародзіцы (1738)

Асобы

  • Тадэвуш Кокштыс (нар. 1934) — актор, Народны артыст Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads