Цярэшкавічы
вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цярэ́шкавічы[1] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Уць. Адміністрацыйны цэнтар Цярэшкавіцкага сельсавету. Насельніцтва 1777 чал. (2004).
Remove ads
Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Гомелю і за 14 км ад чыгуначнай станцыі Церуха, каля аўтадарогі Новая Гута — Гомель.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніцаў вядомыя з XVI стагодзьдзя, уваходзілі ў Рэчыцкі павет Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, уладаньне вялікага князя. Згадваюцца ў 1526—1531 роках у крыніцах па канфлікце паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. У 1640-я рокі паводле інвэнтару Гомельскага староства зьяўляліся сялом з 4 дымамі і 2 службамі.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1775 року вёска знаходзілася ў валоданьні фэльдмаршала графа П. Румянцава-Задунайскага. З 1785 року валоданьне шляхціча Хільчэўскага, а пасьля абшарнікаў Ржэцкіх, Зубовічаў, Падатчэўскіх. У сярэдзіне XIX ст. актыўна працавала мясцовая прыстань, у вёсцы былі карчма, царкоўна-прыходзкая школа, народная вучэльня, у якой у 1868 року было 27, а ў 1907 року 57 вучняў. У 1897 року дзейнічалі вадзяны млын і вятракі. У 1909 року ў Дзятлавіцкай воласьці Гомельскага павету Магілёўскай губэрні.
У 1926 року ў вёсцы дзейнічалі паштовае аддзяленьне, крама, пачатковая школа, лекавальны пункт. З 8 сьнежня 1926 року цэнтар Цярэшкавіцкага сельсавету Дзятлавіцкага, з 4 жніўня 1927 року Гомельскага раёнаў Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 року Гомельскай вобласьці. У 1930 року ў вёсцы працавалі вадзяны млын, гамарня. З 1959 року цэнтар гаспадаркі «Навабеліцкі». У 1962 року да вёскі далучана вёска Федароўка.
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 — 40 двароў, 245 жыхароў (паводле перапісу)
- 1909 — 59 двароў, 375 жыхароў
- 1926 — 67 двароў
- 1940 — 85 двароў
- 1959 — 127 жыхароў (паводле перапісу)
- 1999 — 1845 жыхароў
- 2004 — 602 двары, 1777 жыхароў
Інфраструктура
У Цярэшкавічах знаходзяцца птушкафабрыка, кравецкая майстэрня, сярэдняя і музычная школы, дом культуры, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, амбуляторыя, дзіцячыя ясьлі-сад, аддзяленьне сувязі, сталоўка, 2 крамы.
З 1962 року ў вёсцы існуе ансамбль песьні «Харошкі», якому прысвоена званьне народнага.
Remove ads
Забудова
У вёсцы 602 жылыя хаты (2004). Плянаваньне з дугападобнай вуліцы, са скіраванасьцю з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, дамы пераважна драўляныя, сядзібнага тыпу. У 1987 року забудаваныя 50 цагляных дамоў, у якія былі пераселеныя жыхары з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыяў.
Вуліцы
- Куюкова
- Міру
- Новая
- Пастухоўскага
- Перамогі
- Савецкая
- Саўгасная
- Суліванскага
- Цэнтральная
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads