Ян Станкевіч

беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Станкевіч
Remove ads

Ян (Я́нка) Станке́віч, псэўданімы Брачыслаў Скарынін, Ян Янушонак (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет — 16 жніўня 1976, Гаўтарн, Пэнсыльванія, ЗША) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч, брат Адама Станкевіча. Доктар славянскае філялёгіі й гісторыі (1926).

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфічны нарыс

У Першую сусьветную вайну служыў у дзейнай расейскай арміі. Удзельнік зьезду беларускіх нацыянальных арґанізацыяў у Менску (сакавік 1917), зьезду настаўнікаў Менскае губэрні (травень 1917). Зь сьнежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэньня Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскае беларускае рады, браў удзел у сэсіі Рады БНР у Менску (24-25 сакавіка 1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Летувіскае Тарыбы. Пасьля прыходу ў Вільню Чырвонае Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасьветы Летувіска-Беларускае ССР, загадваў беларускім выдавецтвам «Веда». У час польска-савецкае вайны 1919—1920 гадоў сябра Цэнтральнае беларускае рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны, прэзыдыюму Беларускае цэнтральнае школьнае рады.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (14 чэрвеня 1921)[2], Карлаў унівэрсытэт у Празе (1926). Доктар славянскае філялёгіі й гісторыі (1926). Працаваў выкладнікам беларускае мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце (1928—1932) і Ўнівэрсытэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1927—1940). Друкаваўся ў часопісе «Крывіч», заходнебеларускіх выданьнях. У 1930-31 гг. быў рэдактарам першага беларускага спэцыялізаванага мовазнаўчага часопісу Родная мова[3].

Ян Станкевіч быў паслом Сойму Польшчы (1928—1930). Як палітык быў прыхільнікам польска-беларускага збліжэньня, за што яго ня раз крытыкавалі беларускія групоўкі.

У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасьці Беларускага камітэту. Ян Станкевіч працаваў разам з Вацлавам Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падпольлем, стварыў кансьпірацыйную групу пад назваю Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнаю мэтаю гэтае дзейнасьці была адбудова беларускае дзяржаўнасьці ў апоры на Польшчу.

З восені 1941 году Ян Станкевіч жыў у Менску, куды перамясьціўся й ЦК Партыі беларускіх нацыяналістаў, нядоўга працаваў у школьным аддзеле Менскае ўправы. Станкевіч быў сябрам Беларускае народнае самапомачы, Беларускае незалежніцкае партыі, навуковага аддзелу Беларускае цэнтральнае рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Менску.

З 1944 у эміграцыі. У Нямеччыне ён аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Ян Станкевіч жыў у ЗША, браў удзел у працы Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня, Беларуска-амэрыканскага зьвязу, выдаваў часопіс «Веда», «Незалежнік», працаваў зь Беларускім інстытутам навукі й мастацтва й яго выданьнем «Запісы», часопісам «Сяўбіт», ґазэтаю «Бацькаўшчына» (Мюнхэн), «Беларус» (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са Станіславам Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі.

Пахаваны на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі, ЗША.

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Аўтар працаў зь беларускае гісторыі, гістарыяграфіі, мовазнаўства («Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьнікненьня», 1930; «Час узьнікненьня беларускага і ўкраінскага народаў», 1931; «Крыўя-Беларусь у мінуласьці», 1942; «Этнаграфічная і гістарычная тэрыторыі і граніцы Беларусі», 1953, на беларускай і ангельскай мовах; «3 гісторыі Беларусі»,1958; Mova rukapisu Al Kitab. Kryvickaha muzeju Ivana Łuckieviča u Vilni. Čaść 1. Fonetyka, New York, 1954; «Нарысы з гісторыі Вялікалітвы-Беларусі», 1978). Беларусь называў Крывіяй (зыходзячы з «крывіцкай» канцэпцыі этнагенэзу беларусаў) ці Вялікалітвой. Трансьлітарыраваў кітаб 1-й паловы 18 ст. (Кітаб Івана Луцкевіча). Падрыхтаваў «Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік» (выд. ў 1990).

Remove ads

Бібліяграфія

Remove ads

Творы

Др. Я. Станкевіч. Беларуска-расейскі (Вялікалітоўска-расейскі) слоўнік. Byelorussian-Russian (Greatlitvan-Russian) Dictionary by Dr. J. Stankevich. — Published by: Lew Sapieha Greatlitvan (Byelorussian) Foundation, New York. Library of Congress Catalog Card No. 89-092248. — 1305 бачынаў (Скапіяваць кнігу у фармату pdf)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads