Ясень (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́сень[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на захад ад Пружанаў, 47 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — урочышча ў Белавескай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. На пачатку XX стагодзьдзя 55 жыхароў.
У 1921—1939 роках у складзе Польшчы.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці. 29 траўня 2015 году Шарашэўскі пасялковы савет, у які ўваходзіла вёска, ператвораны ў сельсавет[4].
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1959 год — 76 жыхароў (перапіс); 1970 год — 87 жыхароў; 1999 год — 66 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 49 жыхароў, 22 двары[5]; 2010 год — 45 жыхароў
Транспарт
Аўтамабільная дарога Н542 Шчарчова — Хіцёўшчына — Крыніца[6].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads