вёска ў Крывасельскім сельсавеце Вялейскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Касута́[1] — вёска ў Крывасельскім сельсавеце Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца каля Вялейскага вадасховішча, разьмешчана за 103 км на паўночны захад ад Менску. Назва вёскі паходзіць ад назвы ракі Касуткі, якая ўпадае ў раку Вяльля.
Касута | |
трансьліт. Kasuta | |
Першыя згадкі: | 1499 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Вялейскі |
Сельсавет: | Крывасельскі |
Насельніцтва: | 7 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1771 |
Паштовы індэкс: | 222417 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°30′38.67″ пн. ш. 27°4′0.69″ у. д. |
± Касута | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Першая пісьмовая згадка пра вёску Касута датавана 1499 годам. Дакумэнты сьведчаць, што ў канцы ХV стагодзьдзя гэта паселішча было маёнткам-замкам ураднікаў Вялікага Княства Літоўскага, спачатку — княгіні Ядвігі Гальшанскай, а з 1518 году ім валодаў віленскі кашталян Станіслаў Кезгайла і яго сыны. Ужо тады тут налічвалася 206 сялянскіх двароў. Ёсьць зьвесткі, што на працягу XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў Касута належала вядомаму беларускаму роду Сапегаў. У 1638 годзе новы ўладальнік панскага маёнтку Савасьцян Сьвяцкі пабудаваў тут праваслаўную царкву Ўваскрэсеньня Хрыстова, неўзабаве вакол яе ўтварыўся і праваслаўны манастыр. Амаль адначасова ў Касуце ўзьнікае ўніяцкі кляштар, ва ўлоньне якога неўзабаве пераходзіць і мясцовае праваслаўнае брацтва разам са сваімі храмамі. Падчас казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў замак быў разбураны, але пасьля адноўлены. Яго гаспадарамі на працягу ХVIII—XIX стагодзьдзяў былі шляхецкія роды Любанскіх, П’яншэнскіх, Крываблоцкіх, Пузіных, Ромэраў, Сулістроўскіх, Туканаў, Вітгенштэйнаў.
Яшчэ ў канцы XVIII стагодзьдзя ў Касуце ўзвышаўся старадаўні драўляны храм Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Багародзіцы, дзе, відавочна, хрысьцілі Піліпа Орліка. Сёньня на яго месцы стаіць каменная Сьвята-Петра-Паўлаўская царква, пабудаваная нашмат пазьней — ужо ў 1868 годзе. На ўскраіне вёскі захаваліся рэшткі разбуранага старадаўняга маёнтку.
Каля вёскі Касута ў лесе стаяць два крыжы, праваслаўны й каталіцкі. Тут 26 чэрвеня 1941 году было расстраляна каля паўтары сотні вязьняў зь Вялейскай турмы, якіх напачатку савецка-нямецкай вайны гналі на ўсход. Гэта — так званыя Касуцкія Курапаты.
У 1973 годзе пры напаўненьні вадой Вялейскага вадасховішча затапіла большую частку Касуты. Цяпер тут жыве каля дзясятка сялянаў. У апошнія гады ў вёсцы зьявілася некалькі дзясяткаў лецішчаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.