From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Слоніме. Знаходзіцца на гістарычнай Рынкавай вуліцы[lower-alpha 1], на левым беразе ракі Шчары. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°05′40.46″ пн. ш. 25°19′05.34″ у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d], архітэктура ракако[d] і клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак | |
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на Вікісховішчы |
Комплекс Слонімскага жаночага бэрнардынскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з уязной брамай-званіцай. Па апошняй вайне савецкія ўлады зруйнавалі кляштарную браму. У наш час касьцёл дзее, у будынку кляштару месьціцца мэдычная ўстанова.
У XVII ст. з фундацыі Кацярыны і Аляксандра Юдзіцкіх у Слоніме ўтварыўся кляштар бэрнардынак: у Казімер Леў Сапега набыщ драўляную сядзібу (называлася Валовіцкай), у якой пасяліліся запрошаныя зь Вільні сёстры-бэрнардынкі. У 1645 годзе збудавалі драўляны касьцёл, які згарэў у 1670 годзе.
Новы мураваны касьцёл асьвяцілі ў 1690 годзе. У 1720 годзе паводле праекту архітэктара Ігнація Авадовіча да касьцёла дабудавалі мураваны кляштарны корпус. У 1790 годзе касьцёл і кляштар пацярпелі ад пажару (адбудаваныя ў 1793 годзе[1]).
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Слонім апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія злады ліквідавалі кляштар.
У 1905 годзе маскоўскі гаспадар Мікалай II дазволіў дзейнасьць бэрнардынак, якія капітальна адрамантавалі кляштарны корпус і праводзілі ў ім службу да 1907 году. 3 1914 году ў кляштарным корпусе месьцяцца мэдычныя ўстановы.
У Другую сусьветную вайну згарэў галоўны купал. Пазьней савецкія ўлады зруйнавалі кляштарную браму, помнік архітэктуры віленскага барока.
У 2000-я гады кляштарную браму адбудавалі ў зьмененым выглядзе.
Касьцёл — 1-нэфавая базыліка, у кампазыцыі якой дамінуе 3-ярусная квадратная ў сечыве вежа-званіца, вылучаная ў самастойны масіўны аб’ём. Верхні ярус вежы з больш насычанай дэкаратыўнай апрацоўкай (здвоеныя лапаткі, аркавыя нішы) завяршаўся купалам-баняй (цяпер 4-схільным пакатым дахам). Аконныя праёмы дэкаруюцца франтонамі з галоўкамі крылатых херувімаў, расьлінным арнамэнтам. Фасады падзяляюцца роўнічнымі пілястрамі, апярэзваюцца прафіляванымі карнізам і фрызам. Да сьценаў алтарнай часткі далучаюцца рознавялікія прастакутныя ў пляне закрысьціі. Уздоўж паўночнага фасаду цягнецца нізкая прыбудова — капліца Крыжовага шляху. Роўніца паўкруглай апсыды, арыентаванай на гістарычную Рынкавую вуліцу, дэкаруецца фігурнай стукавай рамай, у якой зьмяшчалася іканаграфічнае пано.
Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які ўтварае прастакутны ўнутраны двор. Фасады рытмічна падзяляюцца пілястрамі, контрфорсамі, дэкаруюцца прафіляваным карнізам. Паўднёва-заходні кут корпуса вылучааецца рызалітам з магутнымі контрфорсамі. Плян будынка галерэйны. У кельлях і калідорах крыжовыя і цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі. Пад будынкам — скляпеністыя сутарэньні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.