From Wikipedia, the free encyclopedia
Ордэн Заслуг (англ.: Order of Merit) — знак адрознення членаў абмежаванага таварыства (ордэна), заснаванага ў Вялікабрытаніі ў 1902 каралём Эдуардам VII. Глава ордэна — Брытанскі манарх.
Ордэн Заслуг | |||
---|---|---|---|
Order of Merit | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Order of Merit | ||
Дэвіз | For Merit | ||
Краіна | |||
Тып | рыцарскі ордэн | ||
Дата заснавання | 23 чэрвеня 1902 | ||
Статус | уручаецца | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Створаны па аналогіі з прускім Pour le Mérite. Членства ў ордэне падаецца як узнагарода за выбітную службу ва ўзброеных сілах або за адменны ўклад у развіццё навукі, мастацтва, літаратуры, культуры. Від знака адрознення, прысвойваецца ў якасці ваеннай узнагароды, адрозніваецца ад грамадзянскага парай скрыжаваных мячоў за цэнтральным медальёнам. Прызначэнні ў ордэн — асабістае рашэнне манарха, у адрозненне ад большасці іншых ордэнаў, якія прысуджаюцца рашэннем урада.
Членства ў ордэне абмежавана 24 членамі і главой, але замежнікі дадаткова могуць быць уключаны ў ордэн на правах «ганаровых членаў». З моманту ўтварэння ордэн быў адкрыты для жанчын; Флорэнс Найцінгейл была першай жанчынай, якая атрымала ордэн у 1907 годзе. Ордэн не дае рыцарства або іншага статусу, але члены ордэна могуць выкарыстоўваць літары OM пасля свайго імя. У канадскай узнагароднай сістэме займае самую старэйшую пазіцыю. Медаль ордэна мае выгляд чырвонага крыжа з залатой каронай наверсе. Стужка чырвона-сіняя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.