Сем цу́даў Украін́ы (укр.: Сім чудес України) — спіс гісторыка-культурных помнікаў Украіны. Спіс складзены паводле версіі арганізацыйнага камітэта ўсеўкраінскай акцыі «Сем цудаў Украіны» 21 жніўня2007 года.
Усеўкраінская акцыя «Сем цудаў Украіны» была ініцыявана Мікалаем Таменкам і стартавала ў маі 2007 года. У той час рэгіянальныя аргкамітэты прадставілі сваіх прэтэндэнтаў на званне Сямі цудаў. З іх быў складзены спіс 100 прэтэндэнтаў:
Кіеўская вобласць: Нацыянальны запаведнік «Пераяслаў», Люцескі плацдарм, Сядзіба Івана Казлоўскага, Дэндралагічны парк «Александрыя», Дабранічоўская стаянка, Свята-Пакроўская царква, Мемарыяльны музей-сядзіба народнай мастачкі Кацярыны Белакур;
Кіраваградская вобласць: Запаведнік-музей Табілевіча, Крэпасць Святой Елізаветы, Кіраваградскі абласны мастацкі музей;
Луганская вобласць: Дом У.ІДаля, Помнік «Змагарам рэвалюцыі», Комплэкс збудаванняў Дзяркульскага коннага завода;
Мікалаеўская вобласць: Нацыянальны гісторыка-археалагічны запаведнік «Ольвія», Архэалагічны помнік «Дзікі сад»;
Палтаўская вобласць: Запаведнік-музей М.В.Гогаля, Літаратурна-мемарыяльны музей і дом I.П.Катлярэўскага, Мікалаеўская царква (Дзіканькі), Палтаўскі краязнаўчы музей, Палтаўскі Крыжаўзвіжанскі манастыр;
Херсонская вобласць: Парк «Асканія-Нова», Легендарная тачанка, Курганны могільнік з цэнтральным скіфскім царскім курганам «Казел», Херсонскі мастацкі музей імя А.А. Шаўкіненкі, Свята-Екацярынінскі сабор;
Хмяльніцкая вобласць: Нацыянальны гісторыка-архітэктурны запаведнік «Камянец», Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік «Мяджыбаж», Дзяржаўны гісторыка-культурны запаведнік «Самчыкі»;