Абаротна-сальдавая ведамасць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Абаротна-сальдавая ведамасць — гэта абагульняльны рэгістр бухгалтарскага ўліку, які складаецца за справаздачны перыяд на падставе дадзеных аналітычнага і сінтэтычнага ўліку[1].

Хуткія факты Бухгалтарскі ўлік, Ключавыя паняцці ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Абаротна-сальдавая ведамасць служыць для кантролю дакладнасці вядзення бухгалтарскага ўліку і з'яўляецца адным з асноўных дакументаў, на падставе якога фармуецца бухгалтарскі баланс. У ведамасці ўтрымліваюцца наступныя дадзеныя:

  • пачатковае сальда (на пачатак перыяду);
  • абароты па дэбеце і крэдыце за справаздачны перыяд;
  • канчатковае сальда (на канец перыяду)[2].

Структура

Абаротна-сальдавая ведамасць па сінтэтычных рахунках змяшчае тры пары слупкоў:

  • сальда на пачатак перыяду (дэбетовае і крэдытавае);
  • абароты за справаздачны перыяд (па дэбеце і крэдыце);
  • сальда на канец перыяду (дэбетовае і крэдытавае).

Пры правільным вядзенні бухгалтарскага ўліку ўсе тры пары выніковых сум павінны быць роўнымі:

  • агульная сума дэбета = агульнай суме крэдыта;
  • пачатковае сальда = канчатковаму сальда;
  • дэбетавае і крэдытавае абароты павінны супадаць[1].
Remove ads

Аналітычны ўлік

Абаротна-сальдавыя ведамасці для аналітычных рахункаў выкарыстоўваюцца асобна для кожнага сінтэтычнага рахунку, для якога вядзецца аналітычны ўлік. У такіх ведамасцях не назіраецца тры пары раўназначных вынікаў, бо яны не адлюстроўваюць узаемасувязь паміж рахункамі, а паказваюць рух на канкрэтным сінтэтычным рахунку[2].

Сувязь з бухгалтарскім балансам

На падставе звестак абаротна-сальдавай ведамасці складаецца бухгалтарскі баланс:

  • дэбетавае сальда пераносіцца ў актывы;
  • крэдытавае сальда — у пасівы[1].

Асаблівыя выпадкі

Некаторыя артыкулы балансу патрабуюць асобнага падыходу:

Асноўныя сродкі і нематэрыяльныя актывы: у ведамасці паказваюцца па рахунках:

  • рахунак 01 — першапачатковы кошт (па дэбіце),
  • рахунак 02 — назапашаная амартызацыя (па крэдыце);
  • у балансе адлюстроўваецца рэшткавы кошт — розніца паміж гэтымі значэннямі.

Страты: у ведамасці паказваюцца па дэбеце, у балансе адлюстроўваюцца ў пасівах са знакам мінус (як адмоўны прыбытак)[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads