Фінансавы кантроль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фінансавы кантроль — сістэма мер, накіраваных на праверку законнасці, мэтазгоднасці і эфектыўнасці фармавання, размеркавання і выкарыстання фінансавых рэсурсаў дзяржавы і іншых суб’ектаў гаспадарання. Фінансавы кантроль з’яўляецца важным элементам фінансавай сістэмы і адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні фінансавай дысцыпліны, устойлівасці бюджэту і эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання[1].
Remove ads
Сутнасць і прызначэнне
Фінансавы кантроль рэалізуе кантрольную функцыю фінансаў і спрыяе выкананню фінансавага заканадаўства, разумнаму выкарыстанню бюджэтных сродкаў і ўмацаванню фінансавай дысцыпліны[1].
Асноўная мэта фінансавага кантролю — абарона эфектыўнага і мэтавага выкарыстання фінансавых рэсурсаў на ўсіх узроўнях эканамічнай сістэмы[1].
Аспекты фінансавага кантролю
Фінансавы кантроль разглядаецца ў двух асноўных аспектах[1]:
Інстытуцыйны — дзейнасць спецыяльных органаў у адпаведнасці з патрабаваннямі фінансавага заканадаўства.
Функцыянальны — кіраўнічы інструмент, які забяспечвае кантроль над фінансавымі патокамі на макра- і мікраўзроўні.
Абодва аспекты ўзаемазвязаныя: першы засяроджваецца на прававым і колькасным кантролі, другі — на аналітычнай ацэнцы эфектыўнасці фінансавых аперацый.
Remove ads
Аб’екты і задачы
Аб’ектам фінансавага кантролю з’яўляюцца працэсы фармавання, размеркавання і выкарыстання грашовых фондаў, уключаючы бюджэтныя і пазабюджэтныя сродкі, а таксама іншыя аспекты фінансава-гаспадарчай дзейнасці.
Да галоўных задач фінансавага кантролю адносяцца[1]:
- кантроль за своечасовым і поўным паступленнем сродкаў у бюджэты і фонды;
- спрыянне эфектыўнаму і мэтаваму расходаванню дзяржаўных і карпаратыўных сродкаў;
- праверка дакладнасці бухгалтарскага ўліку і надзейнасці справаздачнасці;
- выяўленне рэзерваў росту даходаў і прыбытковасці;
- папярэджанне парушэнняў, узмацненне фінансавай дысцыпліны;
- правядзенне інфармацыйна-тлумачальнай работы ў пытаннях фінансавага заканадаўства.
Форма і метады
Фінансавы кантроль ажыццяўляецца ў розных формах:
- папярэдні — да ажыццяўлення фінансавых аперацый;
- бягучы — падчас выканання фінансавых абавязкаў;
- наступны — па выніках справаздачнага перыяду.
Метады кантролю ўключаюць дакументальныя праверкі, рэвізіі, аўдытарскія заключэнні і аналітычныя даследаванні.
Віды фінансавана кантролю
Існуе некалькі відаў фінансавага кантролю[1]:
Дзяржаўны — праводзяць органы дзяржаўнай улады ў інтарэсах дзяржавы.
Ведамасны — праводзяць кантрольна-рэвізійныя ўпраўленні (аддзелы) міністэрстваў і ведамстваў у падсправаздачных структурах і арганізацыях.
Унутрыгаспадарчы — праводзіцца адпаведнымі службамі арганізацый (бухгалтэрыяй, фінансавым аддзелам і г. д.
Аўдытарскі, або незалежны — праводзіцца аўдытарамі ці аўдытарскімі арганізацыямі.
Remove ads
Міжнародныя стандарты
На міжнародным узроўні дзейнасць дзяржаўных кантрольных органаў рэгулюецца серыяй дакументаў. Асноўны з іх — Лімская дэкларацыя кіраўнічых прынцыпаў аўдытарскай праверкі (англ.: Lima Declaration of Guidelines on Auditing Precepts, 1977), прынятая Міжнароднай арганізацыяй вышэйшых кантрольных органаў (INTOSAI). Яна ўключае базавыя прынцыпы[1][2]:
- незалежнасць і аб’ектыўнасць;
- кампетэнтнасць і прафесіяналізм;
- галоснасць і падсправаздачнасць;
- выніковасць;
- абгрунтаванасць і доказнасць;
- прынцып непадкупнасці ўдзельнікаў працэсу;
- прынцып недаказанасці віны да суда;
- скаардынаванасць дзеянняў кантрольных органаў.
Remove ads
У Беларусі
У Беларусі фінансавы кантроль ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнымі асноўнымі нарматыўна-прававымі актамі:
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
