Праводка (бухгалтэрыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Праводка (бухгалтарская праводка, кантыроўка) — запіс у папяровым рэгістры ці ў камп'ютарнай базе дадзеных пра змену стану ўліковых аб'ектаў. Звычайна складаецца з апісання дэбетовага і крэдытавага аб'екта ўліку, а таксама лікавых характарыстык змены, напрыклад, колькасці і кошту[1]. Спосаб рэгістрацыі гаспадарчых аперацый адначасова на двух розных, але эканамічна ўзаемазвязаных рахунках бухгалтарскага ўліку ў роўных сумах[2] (гл. двайны запіс).

Хуткія факты Бухгалтарскі ўлік, Ключавыя паняцці ...

Аб'ект уліку звычайна апісваецца такімі параметрамі, як бухгалтарскі рахунак, на якім вядзецца ўлік аб'екта і больш падрабязнымі (аналітычнымі) ідэнтыфікатарамі, такімі, як найменне тавару ці контрагента.

У выпадку змены стану ўласнага балансу прадпрыемствы выкарыстоўваецца ўказанне і на дэбетаваны аб'ект, і на крэдытаваны, гэта значыць выконваецца прынцып «двайнога запісу», які дазваляе захоўваць роўнасць актыву і пасіву балансу. Калі неабходна часова ўлічыць сродкі, якія ўлічваюцца ў балансе іншага прадпрыемства, ці яшчэ па нейкіх прычынах не ўлічваюцца на ўласным балансе прадпрыемства, то робяць праводку з указаннем толькі аднаго аб'екта ўліку. Пры гэтым карыстаюцца адмысловымі «забалансавымі» бухгалтарскімі рахункамі[2].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Райзберг Б.А., Лозовский Л.Ш., Стародубцева Е.Б. Бухгалтерская проводка. — 5-е изд. М.: ИНФРА-М, 2006. — 495 с. ISBN 5-86225-758-6.. Архівавана 30 мая 2011.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads