Уліковая палітыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уліковая палітыка — сукупнасць спосабаў арганізацыі і вядзення бухгалтарскага ўліку, якая прымаецца арганізацыяй самастойна[1]. Прынятая ўліковая палітыка прымяняецца паслядоўна ад аднаго справаздачнага года да іншага[2].

Хуткія факты Бухгалтарскі ўлік, Ключавыя паняцці ...
Remove ads

Афармленне і зацвярджэнне

Уліковая палітыка арганізацыі афармляецца ў выглядзе адпаведнага палажэння, якое падпісваецца галоўным бухгалтарам, кіраўніком арганізацыі або індывідуальным прадпрымальнікам, што аказвае паслугі вядзення бухгалтарскага ўліку і складання справаздачнасці. Палажэнне зацвярджаецца кіраўніком арганізацыі або іншымі асобамі (органамі), упаўнаважанымі на гэта заканадаўствам або статутам арганізацыі[1].

Remove ads

Прынцыпы і мова дакументацыі

Уліковая палітыка павінна грунтавацца на прынцыпах бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, прадугледжаных заканадаўствам[1].

Змест уліковай палітыкі

Уліковая палітыка арганізацыі змяшчае наступныя элементы:

  • віды ўліковай ацэнкі, якія выкарыстоўваюцца;
  • план рахункаў бухгалтарскага ўліку;
  • формы першасных уліковых дакументаў, распрацаваныя арганізацыяй;
  • форма вядзення бухгалтарскага ўліку;
  • парадак правядзення інвентарызацыі актываў і абавязацельстваў;
  • іншыя спосабы арганізацыі і вядзення бухгалтарскага ўліку.

Калі арганізацыя мае філіялы або прадстаўніцтвы, уліковая палітыка павінна прадугледжваць спосаб вядзення бухгалтарскага ўліку іх дзейнасці[1].

Патрабаванні

Да ўліковай палітыкі прад’яўляюцца наступныя асноўныя патрабаванні:

  • поўнае адлюстраванне ў бухгалтарскім уліку ўсіх фактаў дзейнасці прадпрыемства;
  • адлюстраванне фактаў гаспадарчай дзейнасці, зыходзячы з прававых норм і эканамічных умоў вядзення гаспадаркі;
  • тоеснасць дадзеных аналітычнага і сінтэтычнага ўліку дадзеным бухгалтарскай і падатковай справаздачнасці[3].

Прымяненне прафесійнага меркавання

Калі заканадаўства не ўстанаўлівае парадку адлюстравання канкрэтных гаспадарчых аперацый, асобных складнікаў актываў, абавязацельстваў, уласнага капіталу, даходаў ці выдаткаў, арганізацыя самастойна распрацоўвае такі парадак з выкарыстаннем прафесійнага меркавання з улікам патрабаванняў заканадаўства[1].

Змены ўліковай палітыкі

Уліковая палітыка звычайна не змяняецца, за выключэннем наступных выпадкаў:

  • змены заканадаўства;
  • змены спосабаў вядзення бухгалтарскага ўліку з мэтай павышэння дакладнасці і актуальнасці фінансавай інфармацыі;
  • прыняцця рашэння аб рэарганізацыі або ліквідацыі арганізацыі.

Змены, звязаныя з рэарганізацыяй або ліквідацыяй, уносяцца з пачатку справаздачнага года.

Усе змены павінны быць абгрунтаваныя, падпісаныя галоўным бухгалтарам, кіраўніком арганізацыі або індывідуальным прадпрымальнікам і зацверджаны ўпаўнаважанымі асобамі або органамі[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads