Галоўная кніга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Галоўная кніга — адзін з асноўных бухгалтарскіх дакументаў у сістэме бухгалтарскага ўліку. У ёй абагульняюцца даныя пра ўсе гаспадарчыя аперацыі арганізацыі, якія адлюстроўваюцца на рахунках бухгалтарскага ўліку. Галоўная кніга з'яўляецца асновай для складання бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці[1][2].

Хуткія факты Бухгалтарскі ўлік, Ключавыя паняцці ...
Remove ads

Асаблівасці

Галоўная кніга адлюстроўвае[3]:

  • даныя па ўсіх бухгалтарскіх рахунках;
  • звесткі пра дэбетавае і крэдытавае абарачэнне;
  • астаткі на пачатак і канец справаздачнага перыяду.

Форма і вядзенне

Галоўная кніга можа весціся як у папяровым, так і ў электронным выглядзе. У дзяржаўных і прыватных арганізацыях часта выкарыстоўваюцца праграмы, такія як:

  • 1С:Бухгалтэрыя[4],
  • Паракс-Бухгалтэрыя,
  • SAP, QuickBooks
  • іншыя праграмныя прадукты, адаптаваныя пад патрабаванні заканадаўства.

Значэнне

Галоўная кніга дазваляе:

  • кантраляваць дакладнасць уліковых аперацый;
  • атрымліваць поўную інфармацыю пра фінансавы стан арганізацыі;
  • рыхтаваць абавязковую справаздачнасць у органы дзяржаўнага рэгулявання: падатковую, статыстыку і г.д.[5]

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads