Банкаўскі ўлік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Банкаўскі ўлік — гэта сістэма бесперапыннага збору, рэгістрацыі і апрацоўкі інфармацыі аб стане і руху актываў, абавязацельстваў і капіталу банка. Ён ахоплівае даныя аб грашовых сродках, міжбанкаўскіх і кліенцкіх крэдытах, рахунках, каштоўных паперах і г.д. Гэтыя даныя служаць асновай для фармавання справаздачнасці аб фінансавым становішчы і выніках дзейнасці банка.

Хуткія факты Бухгалтарскі ўлік, Ключавыя паняцці ...
Remove ads

Сутнасць і значэнне

Правільная арганізацыя банкаўскага ўліку забяспечвае эфектыўнасць банкаўскіх аперацый і якасць банкаўскіх паслуг[1].

Банкаўскі ўлік цесна звязаны з улікам у іншых сектарах эканомікі, бо банкі адкрываюць і вядуць рахункі ўсіх прадпрыемстваў, арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць свае фінансавыя аперацыі праз банкаўскую сістэму[1].

Аперацыі, адлюстраваныя ў актыве балансу банка, адпавядаюць пасіву ў балансах прадпрыемстваў і арганізацый. Грашовыя сродкі на рахунках прадпрыемстваў і арганізацый у іх балансах адлюстроўваюцца ў актыве, а ў балансе банка — у пасіве[1].

Бухгалтарскі ўлік у банках наўпрост уплывае на стан уліку ў іншых арганізацыях. Ён адыгрывае важную ролю ў рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі дзяржавы, эфектыўным функцыянаванні банкаўскай сістэмы, забяспечвае своечасовай інфармацыяй аб дзейнасці банкаў, адлюстроўваючы фінансавыя патокі на ўзроўні асобных арганізацый і краіны ў цэлым[1].

Remove ads

Асаблівасці банкаўскага ўліку

Ключавая асаблівасць банкаўскага ўліку заключаецца ў штодзённым завяршэнні ўліковага працэсу — у супастаўленні абаротаў і рэшткаў па аналітычных і сінтэтычных рахунках, а таксама ў складанні штодзённага балансу па балансавых і пазабалансавых рахунках[1].

Важным элементам з'яўляецца аналітычны ўлік, які ўяўляе сабой дэталёвае адлюстраванне стану і руху актываў, абавязацельстваў, капіталу, даходаў, расходаў і прыбытку банка. Асновай з’яўляюцца рахункі кліентаў[1].

Remove ads

У Беларусі

У Беларусі метадалагічнае кіраўніцтва бухгалтарскім улікам і справаздачнасцю ў банкаўскай сістэме ажыццяўляе Нацыянальны банк.

Прававую аснову банкаўскага ўліку складаюць[1]:

  • указ і дэкрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
  • кодэксы (Грамадзянскі, Банкаўскі, Падатковы, Мытны, Інвестыцыйны і інш.);
  • законы (у тым ліку «Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці», «Аб аўдытарскай дзейнасці», «Аб бюджэце Рэспублікі Беларусь на год», «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі», «Аб гаспадарчых таварыствах», «Аб каштоўных паперах і фондавай біржы», «Аб закладзе»);
  • пастановы Урада;
  • стандарты і палажэнні па бухгалтарскім уліку і справаздачнасці;

Пры складанні фінансавай справаздачнасці банкі абавязаны кіравацца як нацыянальнымі нарматыўнымі прававымі актамі, так і Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці[1].

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads