Альховая (станцыя метро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Альховая» (руск.: Ольховая) — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Знаходзіцца ў раёне Камунарка (НАА) каля мяжы з пасёлкам Камунарка каля скрыжавання аўтадарогі Сонцава — Бутава — Варшаўская шаша і Калужскай шашы. Атрымала сваю назву ад Альховай вуліцы ў найбліжэйшай вёсцы Сасёнкі. Адкрыццё адбылося 20 чэрвеня 2019 года ў складзе ўчастка «Салар’ева» — «Новамаскоўская». Па канструкцыі — аднапралётная станцыя дробнага залажэння з астраўной платформай.
Remove ads
Размяшчэнне і вестыбюлі
Станцыя пабудавана ў Новай Маскве і першапачаткова размяшчалася на тэрыторыі паселішча Сасенскае (цяпер — раён Камунарка). Яна размешчана за 550 метраў ад Альховай вуліцы і жылога комплексу «Дуброўка», мае адзін дзеючы вестыбюль, металічная канструкцыя якога выканана ў форме папяровага самалёта.
Другі (паўднёвы) вестыбюль закансерваваны і афіцыйна з’яўляецца эвакуацыйным выхадам.
У 10 хвілінах хады ад вестыбюля размяшчаецца адміністрацыйна-дзелавы цэнтр «Камунарка».
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads