Бібліятэка імя Леніна (станцыя метро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Бібліятэка імя Леніна» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Ахотны рад» і «Крапоткінская». Знаходзіцца на тэрыторыі Цвярскога раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы.
Размешчана пад Мохавай вуліцай, паралельна комплексу будынкаў РДБ[3].
Remove ads
Гісторыя і паходжанне назвы
Станцыя адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская».
У 1937 годзе быў пабудаваны пераход на станцыю «Вуліца Камінтэрна» (цяпер «Аляксандраўскі сад»). Такім чынам, станцыя з’яўляецца адной з дзвюх першых перасадачных станцый Маскоўскага метрапалітэна. У 1946 годзе пераход быў рэканструяваны. У 1953 годзе да яго былі прыбудаваны аванзала і эскалатарны ход са станцыі «Арбацкая». У 1958 годзе, з паўторным адкрыццём станцыі «Калінінская» («Аляксандраўскі сад»), былі адноўлены пераходы на яе. Пад канец лютага 1965 года быў адкрыты новы пераход (праектная прапускная здольнасць — 24 тысячы пасажыраў у гадзіну) на станцыі «Аляксандраўскі сад» і «Арбацкая» з пабудаванага мастка ў цэнтры залы. У красавіку 1965 года здадзена ў эксплуатацыю новая падземная касавая зала і комплекс падземных пераходаў, што выводзяць да кас Крамлёўскага палаца і Аляксандраўскага саду[4].
У 1984 годзе пад заходнім вестыбюлем была збудавана агульная аванзала з новай станцыяй «Баравіцкая».
У 1991 годзе прапанавалася пераназваць станцыю ў «Мохавую»[5]․
Станцыя атрымала назву па размешчанай тут Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы (да 1992 года — Дзяржаўная бібліятэка СССР імя У. І. Леніна) — найбуйнейшай бібліятэцы краіны.
- Станцыя «Бібліятэка імя Леніна» на паштовых марках СССР
Паштовая марка СССР «Выточны праект станцыі „Бібліятэка імя У. І. Леніна“» (1935)
Remove ads
Вестыбюлі і перасадкі
Станцыя ўваходзіць у склад найбуйнейшага перасадачнага вузла ў Маскве і з’яўляецца перасадачнай на станцыі «Арбацкая» Арбацка-Пакроўскай лініі, «Аляксандраўскі сад» Філёўскай лініі і «Баравіцкая» Серпухаўска-Ціміразеўскай лініі.
Перасадка на станцыі «Арбацкая» і «Аляксандраўскі сад» ажыццяўляецца праз усходнюю аванзалу, а таксама праз усходы ў цэнтры залы. Праз іх жа ажыццяўляецца выхад у сумешчаныя вестыбюлі (наземны і падземны) станцый «Аляксандраўскі сад» і «Бібліятэка імя Леніна». Праз заходнюю аванзалу станцыя злучаецца са станцыяй «Баравіцкая», а таксама з наземным вестыбюлем, што знаходзіцца побач з будынкам Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі. Ён таксама з’яўляецца сумешчаным.
Фармальна ніводзін з вестыбюляў перасадачнага вузла не лічыцца вестыбюлем станцыі «Бібліятэка імя Леніна».
Remove ads
Галерэя
- Цэнтральная зала станцыі
Усходы ў цэнтры залы. 11 сакавіка 2000 года. Усходы ў канцы залы. 11 сакавіка 2000 года. Пуцявая сцяна. 11 сакавіка 2000 года. Праход на станцыю. 26 мая 2007 года.
Зноскі
- «Метрострой», сборник технической информации, № 4, 1965, с. 45.
- А будет — Остоженка // Вечерняя Москва, № 224, 13 ноября 1991.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads