Краснасельская (станцыя метро)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Краснасельская» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Сакольнікі» і «Камсамольская». Знаходзіцца на тэрыторыі Краснасельскага раёна Цэнтральнай адміністрацыйнай акругі Масквы.
Remove ads
Гісторыя і паходжанне назвы

Замест люмінесцэнтных лямпаў на станцыі выкарыстоўваліся паўкруглыя столевыя свяцільні. Пакрыццё падлогі асфальтавае. Справа на шляхах — склад з вагонаў тыпу А.
Станцыя будавалася адкрытым метадам у сувязі са складанымі горна-геалагічнымі ўмовамі.
Станцыя адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пускавой пляцоўкі Маскоўскага метрапалітэна з 13 станцый — «Сакольнікі» — «Парк культуры» з адгалінаваннем «Ахотны рад» — «Смаленская». Названа па былой мясцовасці Краснае Сяло. Яно ўпершыню згадваецца з тэстаменту 1423 года як «сельцо оу города оу Москвы над Великим прудом». Пры Васілі Цёмным яно было ўладкавана і па маляўнічасці атрымала назву Краснае (прыгожае).
Праектная назва станцыі — «Гаўрыкава вуліца»[2] (паводле іншых дадзеных — «Гаўрыкава плошча»[1]).
Першапачаткова планавалася ўладкаваць два выхады са станцыі на Краснапруднай вуліцы — на рагу з Верхняй Краснасельскай вуліцай і з боку Гаўрыкавай вуліцы, на скрыжаванні з якой планавалі ўладкаваць плошчу з праектнай назвай «Гаўрыкава». Згодна Генеральнаму плану рэканструкцыі Масквы па Гаўрыкавай вуліцы павінна была прайсці новая магістраль — Новае Бульварнае кольца, аднак потым планы скарэктавалі і магістраль вырашылі пусціць па лініі Ніжняй і Верхняй Краснасельскіх вуліц. З прычыны гэтага рашэнны ад узвядзення другога павільёна на Гаўрыкавай вуліцы адмовіліся, а сама станцыя атрымала назву «Краснасельская»[1].
Remove ads
Вестыбюлі і перасадкі

Ёсць наземны вестыбюль з выхадам на Краснапрудную і Верхнюю Краснасельскую вуліцы. Меркавалася, што вестыбюль будзе першым паверхам жылога дома (так і не пабудаванага).
Праектам было агадана другі выхад — на Гаўрыкаву вуліцу, аднак з прычыны нізкай пасажыраплыні ён гэтак і не быў адкрыты (усходы бачны на станцыі).
«Краснасельская» — адна з нешматлікіх станцый, на наземным вестыбюлі якой захаваўся надпіс «МЕТРО»[3].
Remove ads
Зноскі
- Архитектура Москвы 1933—1941 гг. / Автор-сост. Н. Н. Броновицкая. — М.: Искусство—XXI век, 2015. — С. 229. — 320 с. — (Памятники архитектуры Москвы). — 2 500 экз. — ISBN 978-5-98051-121-0.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads