Праспект Вярнадскага (станцыя метро, Сакольніцкая лінія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Праспект Вярнадскага (станцыя метро, Сакольніцкая лінія)map
Remove ads

«Праспект Вярнадскага» — станцыя Сакольніцкай лініі Маскоўскага метрапалітэна. Размешчана паміж станцыямі «Універсітэт» і «Паўднёва-Заходняя». Знаходзіцца на тэрыторыі раёна «Праспект Вярнадскага» Заходняй адміністрацыйнай акругі горада Масквы.

Хуткія факты «Праспект Вярнадскага», Дата адкрыцця ...
Сакольніцкая лінія
Бульвар Ракасоўскага
Чаркізаўская
Праабражэнская плошча
Сакольнікі
Краснасельская
Камсамольская
Красныя вароты
Чыстыя пруды
Лубянка
Ахотны рад
Бібліятэка імя Леніна
Крапоткінская
Парк культуры
Фрунзенская
Спартыўная
Вараб’ёвы горы
Універсітэт
Праспект Вярнадскага
Паўднёва-Заходняя
Трапарова
Румянцава
Салар’ева
Філатаў Луг
Прокшына
Альховая
Новамаскоўская
Remove ads

Гісторыя

Станцыя адкрыта 30 снежня 1963 года пры падаўжэнні Кіраўска-Фрунзенскай лініі (цяпер — Сакольніцкая лінія) на паўднёвы захад ад станцыі «Універсітэт» у складзе пляцоўкі «Універсітэт» — «Паўднёва-заходняя», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскім метрапалітэне стала 68 станцый.

Станцыя атрымала назву па аднайменнаму праспекту, які названы ў гонар рускага акадэміка, мінералога і геахіміка У. І. Вярнадскага (1863—1945).

Remove ads

Вестыбюлі і перасадкі

Станцыя мае два выхады. Зашклёны наземны паўночны павільён у 2001 годзе ўбудаваны ў гандлёвы цэнтр, злева ад выхада з метро размешчаны парк 50-годдзя Кастрычніка, праз які ідзе пешаходная дарога да раёна Раменкі і Мічурынскага праспекта. Паўднёвы наземны вестыбюль злучаны з падземнымі пераходамі пад праспектам Вярнадскага (выхад да кінатэатра «Зорны» і буйнага аўтобуснага прыпынка).

Станцыя мае зачын для пераходу ў цэнтры залы. Па перспектыўнай схеме развіцця метрапалітэна 1965 года ўздоўж вуліцы Удальцова (цотны бок) было запланавана будаванне Вялікай кальцавой лініі, таму на этапе будаўніцтва пад станцыяй была збудавана маналітная нарыхтоўка пераходу ўніз на станцыю Вялікага кольца (аналагічная нарыхтоўка была выкарыстана на этапе будаванні пераходу паміж станцыямі «Кахоўская» і «Севастопальская»)[1].

У наш час плануецца будаванне перасадкі на аднайменную праектаваную станцыю Трэцяга перасадкавага контуру. З абодвух бакоў новай станцыі запланавана па тры эскалатары, што выходзяць у падземныя вестыбюлі, сумешчаныя з падземнымі пераходамі[2][3].

Remove ads

Зноскі

  1. Пересадка с «Проспекта Вернадского» на ТПК. Праверана 7 чэрвеня 2015. На странице блогера приведена отсканированная страница из журнала «Метрострой» № 1 1964 года. Степень достоверности неизвестна.
  2. Воронов А.. Большую Москву ставят на рельсы (руск.). Ъ-Газета (28 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 18 лістапада 2011.
  3. Гитман Е. Я. Фрунзенский радиус продолжен // Метрострой. — 1964. — № 1.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads