Бульвар Ракасоўскага (станцыя метро)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бульвар Ракасоўскага (станцыя метро)map
Remove ads

«Бульвар Ракасоўскага» (да 8 ліпеня 2014 года — «Вуліца Падбельскага»'[1]) — станцыя Маскоўскага метрапалітэна, канечная паўночна-ўсходняга радыуса Сакольніцкай лініі. Размешчана на тэрыторыі раёна Багародскае Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы.

Хуткія факты «Бульвар Ракасоўскага», Дата адкрыцця ...
Сакольніцкая лінія
Бульвар Ракасоўскага
Чаркізаўская
Праабражэнская плошча
Сакольнікі
Краснасельская
Камсамольская
Красныя вароты
Чыстыя пруды
Лубянка
Ахотны рад
Бібліятэка імя Леніна
Крапоткінская
Парк культуры
Фрунзенская
Спартыўная
Вараб’ёвы горы
Універсітэт
Праспект Вярнадскага
Паўднёва-Заходняя
Трапарова
Румянцава
Салар’ева
Філатаў Луг
Прокшына
Альховая
Камунарка
Remove ads

Гісторыя і паходжанне назвы

Станцыя адкрыта пад назвай «Вуліца Падбельскага» 1 жніўня 1990 года[2] у складзе пляцоўкі «Праабражэнская плошча» — «Вуліца Падбельскага», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскам метрапалітэне стала 143 станцыі. Была названа па вуліцы Подбельского, у 1994 годзе пераназванай у Іванцееўскую (на скрыжаванні гэтай вуліцы з 7-м праездам Падбельскага размешчаны паўночны выхад са станцыі). Пасля пераназвання вуліцы, якая атрымала выточную назву ў гонар партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Вадзіма Падбельскага, назва станцыі страціла геаграфічную прывязку, хоць імя Падбельскага захавалася да цяперашняга часу ў назвах 7-га і яшчэ пяці праездаў (апроч скасаванага 2-га), размешчаных у тым жа раёне.

Паводле рашэння Маскоўскай міжведамаснай камісіі па назве тэрытарыяльных адзінак, вуліц, станцый метрапалітэна, арганізацый і іншых аб'ектаў горада станцыя «Вуліца Падбельскага» 8 ліпеня 2014 года была пераназвана ў «Бульвар Ракасоўскага»[3]. Адлегласць ад наземных вестыбюляў станцыі да самога бульвара складае больш 500 метраў.

Як адзначыў мэр Масквы Сяргей Сабянін: «Мы з саветам ветэранаў выпрацоўвалі комплекс імпрэз па падрыхтоўцы да 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Частка імпрэз прысвечана ўшанаванню памяці герояў вайны, вялікіх палкаводцаў, якія баранілі Маскву і нашу Радзіму. Прапанова была па пераназванні станцыі метро „Вуліца Падбельскага“ ў станцыю метро „Бульвар Ракасоўскага“»[4].

Remove ads

Зноскі

  1. "Станция московского метро «Улица Подбельского» переименована в «Бульвар Рокоссовского»". ИТАР-ТАСС. 2014-07-08. Праверана 2014-07-08.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads