Вараб’ёвы горы (станцыя метро)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вараб’ёвы горы (станцыя метро)map
Remove ads

«Вараб’ёвы горы» (да 12 мая 1999 года «Ленінскія горы») — станцыя Маскоўскага метрапалітэна на Сакольніцкай лініі. Размешчана на мяжы Гагарынскага раёна (ПЗАА), Хамоўнікаў (ЦАА) і Раменак (ЗАА); названа ад аднайменнага гістарычнага раёна. Адкрыта 12 студзеня 1959 года ў складзе ўчастка «Спартыўная» — «Універсітэт». Збудавана па ўнікальным спецпраекце ў ніжнім ярусе Лужнецкага метрамоста над ракой Масква, з’яўляецца першай у Расіі станцыяй метро, размешчанай на мосце над ракой[5].

Хуткія факты «Вараб’ёвы горы», Дата адкрыцця ...
Сакольніцкая лінія
Бульвар Ракасоўскага
Чаркізаўская
Праабражэнская плошча
Сакольнікі
Краснасельская
Камсамольская
Красныя вароты
Чыстыя пруды
Лубянка
Ахотны рад
Бібліятэка імя Леніна
Крапоткінская
Парк культуры
Фрунзенская
Спартыўная
Вараб’ёвы горы
Універсітэт
Праспект Вярнадскага
Паўднёва-Заходняя
Трапарова
Румянцава
Салар’ева
Філатаў Луг
Прокшына
Альховая
Камунарка
Remove ads

Гісторыя

Станцыя метро «Ленінскія горы» была адкрыта 12 студзеня 1959 года ў складзе ўчастка Сакольніцкай лініі «Спартыўная» — «Універсітэт», пасля ўводу ў эксплуатацыю якога ў Маскоўскім метрапалітэне стала 55 станцый. Для патаннення будаўніцтва выкарыстоўваўся ўнікальны праект проложения лініі метрапалітэна па метрамосце, замест прапанаванага раней плана тунэля пад Масквой-ракой. Станцыя размяшчалася на ніжнім ярусе Лужнецкага метрамоста (збудаванага ў 1958 годзе), тым часам як па яго верхнім ярусе ажыццяўляўся аўтамабільны рух. На момант адкрыцця станцыя даўжынёй 282 метры і шырынёй 17,6 метраў была самай шырокай і працяглай у Маскоўскім метрапалітэне. Афармленне станцыі было простым: асфальтаваная падлога, слупы замест калон, простыя столевыя свяцільні замест люстраў, а асноўным акцэнтам служыла хвалявістае перакрыцце сярэдняга нефа. Будаўніцтва вялося з апярэджаннем, што прывяло да шэрагу памылак пры праектаванні. Для эканоміі металу і змяншэння шуму металічныя апоры былі заменены жалезабетоннымі, а для прадухілення застыгання бетону пры вядзенні прац у зімовыя месяцы ў сумесь быў дададзены нітрат натрыю, які справакаваў карозію металу. Іржавеючы, арматура павялічвалася ў аб'ёме, ствараючы ў плітах унутраны ціск, што бурыла іх і парушала гідраізаляцыю. 8 ліпеня 1959 года з-за моцнай залевы змяшаная з брудам вада працякала ў вестыбюль і цягнікі. У чэрвені 1960 года з 4-метровай вышыні пачалі абвальвацца дзюралевыя лісты карніза. З часам мост страціў 60% апорнай здольнасці, пасля пачаліся разбурэнні бетонных перакрыццяў 20 (паводле іншых дадзеных 25) кастрычніка 1983 года станцыя была зачынена для пасажыраў, з 1986 года цягнікі былі скіраваны па асобных мастах на ўласных апорах, збудаваных па абодва бакі ад асноўнага, а аўтамабільны рух па верхнім ярусе быў спынены з-за адсутнасці раўнацэннай аб'язной магістралі[6][7].

Remove ads

Зноскі

  1. Станция «Воробьёвы горы». mosmetro.ru. ГУП «Московский метрополитен». Праверана 21 лістапада 2017.
  2. Наумов М. С. Под семью холмами: Прошлое и настоящее московского метро. М.: АНО ИЦ «Москвоведение»; ОАО «Московские учебники», 2010. — С. 160. — 448 с. ISBN 978-5-7853-1341-5.
  3. На мемарыяльнай станцыйнай таблічцы годам пераназвання хібна паказаны 2002 год
  4. Станция Воробьевы горы. Метро городов России и мира. Праверана 20 кастрычніка 2017.
  5. Анна Броновицкая, Николай Малинин,Ольга Казакова. Москва. Архитектура советского модернизма 1955 - 1991 гг. Справочник-путеводитель. М.: Garage, 2016. — С. 38—41. — 328 с. ISBN 978-5-9905612-7-4.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads