Красныя вароты (станцыя метро)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Красныя вароты (станцыя метро)map
Remove ads

«Красныя вароты» — станцыя Маскоўскага метрапалітэна на Сакольніцкай лініі. Размешчана на мяжы Басманнага і Краснасельскага раёнаў (ЦАА). Названа па аднайменных помніку архітэктуры і плошчы. Адкрыта 15 мая 1935 года ў складзе першай пляцоўкі метрапалітэна. Пілонная трохсводчатая станцыя глыбокага залажэння з адной астраўной платформай.

Хуткія факты «Красныя вароты», Дата адкрыцця ...
Сакольніцкая лінія
Бульвар Ракасоўскага
Чаркізаўская
Праабражэнская плошча
Сакольнікі
Краснасельская
Камсамольская
Красныя вароты
Чыстыя пруды
Лубянка
Ахотны рад
Бібліятэка імя Леніна
Крапоткінская
Парк культуры
Фрунзенская
Спартыўная
Вараб’ёвы горы
Універсітэт
Праспект Вярнадскага
Паўднёва-Заходняя
Трапарова
Румянцава
Салар’ева
Філатаў Луг
Прокшына
Альховая
Новамаскоўская
Remove ads

Гісторыя

Праектаванне і будаванне

Thumb
Праект станцыі. Падоўжны разрэз цэнтральнай залы

Планы будаўніцтва метро ў Маскве існавалі яшчэ ў 1920-х гадах[1]. У 1929 годзе трэстам МДЧ быў складзены праект станцыі метро пад плошчай Красныя вароты, аднак ён гэтак і застаўся нерэалізаваным[2]. У 1931 годзе было прынята рашэнне пра будаванне Маскоўскага метрапалітэна. Ужо на самых першых праектах, складзеных у 1931 годзе, агадвалася збудаванне станцыі «Красныя вароты»[3].

Будаўнічыя працы пачаліся ўвесну 1932 года, калі была закладзена шахта № 21. Кіраваў будаваннем І. Д. Гацырыдзэ[4]. Збудаванне шахтавых ствалоў вялося спосабам апускной студні. Пры капанні шахты былі пройдзены: культурны пласт, 14-мятровы пласт плывуна, пласт чорнай юрскай гліны і 15 метраў ваданосных парэпаных вапнякоў. Увесну 1933 года побач была закладзена шахта № 21-біс, дзякуючы чаму тэмпы збудавання станцыі істотна павялічыліся. Шахта 21-біс была пройдзена за 4 месяцы[5]. Для пабудовы нахільнага ходу эскалатара выкарыстоўваўся метад штучнай замарозкі[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Предыстория. metro.molot.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012.
  2. Нереализованные проекты станций московского метро. moscowwalks.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 13 кастрычніка 2011.
  3. Проектирование и первые очереди строительства. metro.molot.ru. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012.
  4. И. Д. Гоцеридзе. Станция «Красные ворота». metro.ru. Праверана 6 лютага 2014.
  5. П. П. Ротерт. Как мы строили метро. metro.ru. Праверана 30 мая 2015.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads