Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч
Remove ads

Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч (15 (28) жніўня 1901, в. Белавежа, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 22 красавіка 1945, Германія) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр. Герой Савецкага Саюза.

Хуткія факты Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч, Дата нараджэння ...
Thumb
Родны дом Аляксандра Вашкевіча ў Белавежы на вуліцы, якая носіць яго імя
Thumb
Магіла Аляксандра Вашкевіча на Павонзках
Remove ads

Пачатковая біяграфія

Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч нарадзіўся 15 (28) жніўня 1901 года ў вёсцы Белавежа Гродзенскай губерні, Расійскай імперыі (цяпер Падляскае ваяводства, Польшча) у беларускай сялянскай сям'і.

Працаваў на паравым млыне.

Ваенная служба

Грамадзянская вайна

У 1919 годзе Вашкевіч быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі ташкенцкім гарваенкаматам Узбекскай ССР.

Браў удзел у Грамадзянскай вайне. У 1920 годзе ўступіў у шэрагі ВКП(б).

Міжваенны час

З кастрычніка 1919 па красавік 1920 навучаўся ў кулямётнай школе. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1922—1924 гадах навучаўся ў Ваеннай пяхотнай школе ў Смаленску, атрымаў званне лейтэнанта. Пасля сканчэння атрымаў у падначаленне ўзвод, а ў 1934—1936 выконваў абавязкі начальніка штабу палка.

У 1938—1942 выконваў абавязкі начальніка аддзелу навучання ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве, адначасна вучыўшыся ў ёй (скончыў у 1942).

Вялікая Айчынная вайна

З 1943 года прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Ад 15 жніўня 1942 да 2 лютага 1943 кіраваў 739-м палком стралкоў 213-й стралковай дывізіі (другога фарміравання) Стэпавага фронту. З 2 па 15 лютага 1943 кіраваў 182-м палком горных стралкоў 68-й дывізіі горных стралкоў, ад 22 чэрвеня 1943 да 23 ліпеня 1944 — камандуючы 797-га стралковага палку 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі (другога фарміравання)  (руск.). У ноч на 27 верасня 1943 паспяхова арганізаваў пераправу праз Дняпро ў раёне сяла Дняпровакаменка (Верхнедняпроўскі раён, Днепрапятроўская вобласць); без стратаў у жывой сіле і тэхніцы полк замацаваўся на плацдарме і працягнуў наступ. Пасля кіраваў 116-й стралковай дывізіяй  (руск.).

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 за ўмелае камандаванне стралковым палком, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм падпалкоўніку Аляксандру Аляксандравічу Вашкевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая зорка» (№ 1480).

Да 23 ліпеня 1944 года палкоўнік Аляксандр Аляксандравіч Вашкевіч камандаваў 797-м стралковым палком 232-й Сумска-Кіеўскай стралковай дывізіі.

У верасні 1944 у званні палкоўніка быў накіраваны ў Войска польскае. 22 верасня 1944 арганізаваў і ўзначаліў 5 дывізію пяхоты  (польск.). 3 лістапада 1944 Нацыянальная краёвая рада прызначыла яго генералам брыгады. Дывізія пад яго кіраўніцтвам (у складзе 2 арміі Войска Польскага) узяла ўдзел у зацятых баях пад Баўцэнам у красавіку 1945. У раёне мясцовасці Таўэр штаб 5-й дывізіі пяхоты быў акружаны нямецкімі войскамі; 21 красавіка 1945 цяжка паранены Аляксандр Вашкевіч трапіў у палон. На наступны дзень катаваны і забіты. Знявечаны труп быў знойдзены толькі 4 мая ў лесе непадалёк ад Штыфтшвезэ  (ням.). Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках 28 мая 1945 года.

11 ліпеня 1945 пасмяротна прысвоенае званне генерала-маёра.

Remove ads

Узнагароды

Ушанаванне памяці

Імя Аляксандра Вашкевіча носяць галоўная вуліца Белавежы, на якой стаіць яго родны дом, а таксама вуліца ў Пружанах.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads