Дзяржавы — члены ААН

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У ААН у наш час уваходзіць 193 дзяржавы[1]. З міжнародна прызнаных незалежных дзяржаў у ААН не ўваходзіць толькі Дзяржава Палесціна і Святы Прастол, з часткова прызнаных — САДР, Кітайская Рэспубліка (Тайвань), Абхазія, Паўднёвая Асеція, Рэспубліка Косава, Паўночны Кіпр. З іх толькі САДР і Палесціна на гэты момант фармальна маюць права ў будучыні стаць членамі арганізацыі, паколькі, у адрозненне ад астатніх часткова прызнаных дзяржаў, яны з'яўляюцца былымі калоніямі і, у адпаведнасці з Дэкларацыяй ГА ААН аб дэкаланізацыі, у рамках ААН не прызнаецца чый-небудзь суверэнітэт над імі.[2] Асобным прадстаўніком з'яўляецца суб'ект міжнароднага права Мальтыйскі ордэн.

Гл. таксама Спіс дзяржаў — членаў ААН
Remove ads

Члены і назіральнікі ААН

У наш час членамі ААН могуць быць толькі міжнародна-прызнаныя дзяржавы — суб'екты міжнароднага права. Паводле Статуту ААН, прыём у члены ААН адкрыты для ўсіх «міралюбівых дзяржаў, якія прымуць на сябе абавязацельствы, што ўтрымліваюцца ў гэтым Статуце, і якія, па меркаванню Арганізацыі, могуць і жадаюць гэтыя абавязацельствы выконваць.». «Прыём любой такой дзяржавы ў Члены Арганізацыі праводзіцца пастановай Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі.». Для прыёму новага члена неабходна падтрымка прынамсі 9 з 15 дзяржаў — членаў Савета Бяспекі (пры гэтым варта ўлічваць, што 5 пастаянных членаў — Вялікабрытанія, Кітай, Расія, ЗША і Францыя — могуць накласці на рашэнне вета, прагаласаваўшы супраць), пасля чаго пытанне перадаецца ў Генасамблею, дзе для прыняцця рэзалюцыі аб ўступленні патрабуецца большасць у дзве траціны. Новая дзяржава становіцца членам ААН з даты рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі.[3]

Сярод першапачатковых членаў ААН былі краіны, якія не з'яўляліся паўнапраўнымі міжнародна-прызнанымі дзяржавамі (саюзныя рэспублікі СССР Беларуская ССР і Украінская ССР, калонія Вялікабрытаніі Брытанская Індыя, пратэктарат ЗША Філіпіны), а таксама фактычна незалежныя дамініёны Вялікабрытаніі Аўстралійскі Саюз, Канада, Новая Зеландыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз.

У верасні 2011 года заяўку на прыняцце ў члены ААН падала Палесцінская аўтаномія (часткова-прызнаная Дзяржава Палесціна). Задавальненне гэтай заяўкі было адкладзена да палесцінска-ізраільскага ўрэгулявання і ўсеагульнага міжнароднага прызнання Палесціны[4], аднак, 29 лістапада 2012 года па выніках галасавання ў Генеральнай Асамблеі ААН (138 галасоў «за», 9 — «супраць», 41 краіна ўстрымалася) «падала Палесціне статус дзяржавы-назіральніцы пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая не з'яўляецца яе членам, без шкоды для набытых правоў, прывілеяў і ролі Арганізацыі вызвалення Палесціна ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый як прадстаўніка палесцінскага народа паводле адпаведных рэзалюцый і практыкі»[5].

Акрамя статусу члена, існуе статус назіральніка ААН, які можа папярэднічаць уступленню ў рады паўнапраўных членаў. Статус назіральніка прысвойваецца шляхам галасавання ў Генеральнай Асамблеі ААН, рашэнне прымаецца простай большасцю. Назіральнікамі ААН, а таксама членамі спецыялізаваных устаноў ААН (напрыклад, ЮНЕСКА) могуць быць як прызнаныя, так і часткова прызнаныя дзяржавы і дзяржаўныя ўтварэнні.[6] Так, назіральнікамі з'яўляюцца Ватыкан, Палесціна (да 1974 — АВП, затым да 2012 — Палесцінская аўтаномія ў якасці суб'екта-назіральніка), Мальтыйскі ордэн, а таксама некаторы час былі, напрыклад, Аўстрыя, Італія, Фінляндыя, Японія, Швейцарыя і іншыя краіны, якія мелі, але часова не скарысталіся правам уступлення па розных прычынах.

Remove ads

Першапачатковыя члены ААН

Да першапачатковых членаў ААН адносяцца 50 дзяржаў, якія падпісалі Статут ААН на канферэнцыі ў Сан-Францыска 26 чэрвеня 1945 года, а таксама Польшча, якая адсутнічала там.

«Польскае пытанне»

На момант правядзення канферэнцыі ў Сан-Францыска, Польшча знаходзілася ў працэсе аднаўлення незалежнасці пасля свайго «чацвёртага падзелу» і не мела адзінага і агульнапрызнанага ўрада. Непасрэдна на тэрыторыі Польшчы дзейнічаў прасавецкі Часовы ўрад («Люблінскі ўрад»), тады як у Лондане знаходзіўся міжнародна прызнаны Польскі ўрад у выгнанні. Пад ціскам СССР, Польшча была ўключана ў спіс краін-падпісантаў Статуту ААН, а 5 ліпеня 1945 года Вялікабрытанія і ЗША прызналі Часовы ўрад Польшчы ў якасці законнага. Статут ААН Польшча падпісала 24 кастрычніка 1945 года.

Члены ААН без фармальнай дзяржаўнай незалежнасці

Хуткія факты

У колькасць першапачатковых членаў ААН уваходзіла 8 тэрыторый, якія не валодалі фармальнай незалежнасцю:

Цяпер, калі ў ААН уваходзяць толькі незалежныя дзяржавы, гэта выглядае парадаксальнай сітуацыяй, аднак у 1945 годзе, да распаду каланіяльных імперый у 1960-х гадах, міжнароднае ўстройства была значна больш складаным з-за існавання мноства формаў залежных дзяржаў без фармальнай незалежнасці, якія тым не менш валодалі самакіраваннем і міжнародным прызнаннем.

Рэшткі ранейшай міжнароднай сістэмы захаваліся цяпер у форме «асацыяваных дзяржаў», некаторыя з якіх з'яўляюцца членамі ААН. Буйных дзяржаў сярод іх няма.

Прысутнасць Беларускай ССР і Украінскай ССР у спісе першапачатковых членаў ААН выглядае цалкам прымальна з пункту гледжання міжнароднага права 40-х гадоў XX стагоддзя. Гэтыя рэспублікі, як і ўсе іншыя саюзныя рэспублікі з'яўляліся дзяржавамі, і паводле Канстытуцыі СССР 1936 года (у рэдакцыі 1944 года[7]), мелі:

  • абмежаваны суверэнітэт (артыкул 15);
  • уласную Канстытуцыю (артыкул 16);
  • права свабоднага выхаду са складу СССР (артыкул 17);
  • права на замежнапалітычную дзейнасць, уключаючы заключэнне міжнародных дагавораў і абмен дыпламатычнымі місіямі з іншым дзяржавамі (артыкул 18-а);
  • права на ўласныя воінскія фарміраванні (артыкул 18-б).
Remove ads

Спіс першапачатковых членаў ААН

Больш інфармацыі Дата ўступлення, Дзяржава ...
Remove ads

Краіны якія ўвайшлі ў ААН у 1946—2011 гадах

На працягу 19462011 у ААН былі прыняты яшчэ 142 дзяржавы:

1940-я гады

Больш інфармацыі Дата ўступлення, Дзяржава ...

1950-я гады

Больш інфармацыі Дата ўступлення, Дзяржава ...

1960-я гады

Больш інфармацыі Дата ўступлення, Дзяржава ...

1970-я гады

Больш інфармацыі Дата ўступлення, Дзяржава ...

1980-я гады

Больш інфармацыі Дата ўступлення, Дзяржава ...

1990-я гады

Больш інфармацыі Дата ўступлення, Дзяржава ...

2000-я гады

Больш інфармацыі Дата ўступлення, Дзяржава ...

2010-я гады

Больш інфармацыі Дата ўступлення, Дзяржава ...
Remove ads

Зноскі

  1. Аднак, магчымасць уступіць у ААН адкладзена да вызначэння статусу гэтых тэрыторый і міжнароднага ўрэгулявання (Марока кантралюе прыбярэжную частку Заходняй Сахары, Ізраіль кантралюе Заходні бераг ракі Іардан).
  2. United Nations Member States (2006) (англ.). — Дзяржавы-члены ААН на Wikisource. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 17 лютага 2011.
  3. Agreement relating to Malaysia between United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland, Federation of Malaya, North Borneo, Sarawak and Singapore (англ.)(недаступная спасылка). — Пагадненне аб стварэнні Малайскай Федэрацыі на Wikisource. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2014. Праверана 29 ліпеня 2010.
  4. "Рэзалюцыі 50-й сесіі (1995–1996 гады)"(недаступная спасылка). www.un.org. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2016. Праверана 15 снежня 2012.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads