Блакітніца мелеагр
від матыля From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Блакітніца мелеагр[3] (Polyommatus daphnis) — матыль з сямейства блакітніц.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня пярэдняга крыла — 12 — 19 мм. Размах крылаў 31-35 мм. Самец зверху атласна-блакітны. Самка бурая з цёмнай палосай па краю крыла, іншы раз з блакітным апыленнем. Спод крылаў буравата-шэры, у самцоў амаль белы з 2 радамі цёмна-шэрых плям уздоўж краю і чорнымі плямамі ў пярэдняй частцы крылаў. Ад іншых роднасных відаў адрозніваецца зубчастым выступам каля ўнутранага вугла задняга крыла і адсутнасцю чырвоных плям на задніх крылах. У самкі такіх выступаў некалькі і яны больш выразныя[4].
Remove ads
Пашырэнне
Паўднёвая і Сярэдняя Еўропа, Крым, Малая Азія, Каўказ, Закаўказзе, Блізкі Усход, Пярэдняя Азія, Урал, паўночны захад Казахстана[5]. У Беларусі адзначана на Палессі, дзе праходзіць паўночная мяжа арэала.
З Растоўскай вобласці від вядомы па зборах 1993—1996 гг. з Куйбышава, Казанскай, Раздорскай. Усюды рэдкі[6].
Месцы пражывання: пусткі, сухія схілы, берагі рэчак, невялікія лугі, узлескі, абочыны дарог і чыгуначныя насыпы. Трапляецца пераважна ў месцах, асвоеных чалавекам.
Remove ads
Біялогія
Жыве ў стэпе і горных лугах сярэдняга пояса. Вид аселы. За год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у ліпені-жніўні.
Размнажэнне
Самка адкладае яйкі на кармавыя расліны, дзе яны зімуюць. Вусені развіваюцца вельмі павольна, часам да чатырох месяцаў. Некаторыя жывуць у мурашніках і сілкуюцца лічынкамі мурашак. Вусені развіваюцца на кветках астравых: вязелі (Coronilla), сачавічніку (Orobus), чаборы (Thymus), кураваі (Astragalus), Onobrychis, рутвіцы (Lotus) і іншых раслінах.
Падвіды

Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
- funet Архівавана 24 кастрычніка 2012.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads