Васіль Іванавіч Рагаўцоў

беларускі мовазнаўца і паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васі́ль Іва́навіч Рагаўцо́ў (4 студзеня 1952, Стрэшын, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць, цяпер Беларусь — 14 сакавіка 2016) — беларускі мовазнавец і паэт. Прафесар (1993) і доктар філалагічных навук (2003). член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2002). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі (2008)[8] за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы». Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (2014).

Хуткія факты Васіль Іванавіч Рагаўцоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1967 годзе 15-гадовым юнаком надрукаваў першыя вершы ў жлобінскай раённай газеце «Камуніст». У 1968 годзе скончыў сярэднюю школу ў Стрэшыне, паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Мазырскага педагагічнага інстытута і пачаў выступаць з вершамі ў агульнакраёвым друку. У 1973 годзе скончыў Мазырскі педінстытут па спецыяльнасці беларуская мова і літаратура[8].

У 1973—1976 гадах працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Коўчыцкай сярэдняй школе Светлагорскага раёна (Гомельская вобласць). У 1978 годзе скончыў аспірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР і працаўладкаваўся ў Магілёўскі педагагічны інстытут. У 1979 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата філалагічных навук. У 1981 годзе стаў суаўтарам «Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны». У 1983—2013 гадах быў загадчыкам кафедры беларускай мовы Магілёўскага педінстытута. У 1993-м атрымаў навуковую годнасць прафесара.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1996 года. Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[9]

У 1999 годзе атрымаў годнасць член-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі. 12 красавіка 2002 года абараніў у Інстытуце мовазнаўства НАНБ доктарскую дысертацыю «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі», якую напісаў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце[10].

У 2003-м стаў доктарам філалагічных навук.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

На 2011 год напісаў звыш 100 навуковых прац, у тым ліку такія кнігі, як «Уводзіны ў мовазнаўства» (2004) ў суаўтарстве з Антонам Юрэвічам, «Моўны разбор у ВНУ і ў школе» (1998) ў суаўтарстве з Соф’яй Кечык, «Практыкум па ўводзінах у мовазнаўства» (1989), «Уводзіны ў мовазнаўства: заданні для самастойнай работы студэнтаў» (1992), «Сінтаксіс беларускай і рускай моў: дыскусійныя пытанні» (2001), «Практыкум па гісторыі агульнага мовазнаўства» (2001), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998) і «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000)[11].

На 2018 год напісаў звыш 220 навуковых прац, сярод якіх было 15 падручнікаў, 4 манаграфіі і 2 слоўнікі. Сярод такіх выданняў былі: «Слоўнік мікратапонімаў Магілёўшчыны» (2004) ў суаўтарстве, а таксама кнігі «Гісторыя мовазнаўства» (2005), «Агульнае мовазнаўства» (2006), «Агульнае мовазнаўства: Практыкум» (2007) і энцыклапедычны даведнік «Мовы свету» (2009)[8].

Remove ads

Творчасць

Таксама выдаў 5 паэтычных зборнікаў: «Сутонне» (1995), «Долягляд» (1998), «Адмыслоўцы» (2007), «На роскрыжы дарог» (2008) і «Імгненне і вечнасць». Яго асобныя вершы паклаў на музыку кампазітар Мікалай Яцкоў[12]. У 2010 годзе выдаў «Слоўнік пра камічнае».

У 2011 годзе выйшаў бібліяграфічны даведнік «Прафесар Васіль Іванавіч Рагаўцоў: навуковая і навукова-педагагічная дзейнасць, літаратурная творчасць». 22 снежня — 6 лютага 2012 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысвяціла 60-гадоваму юбілею Рагаўцова выставу «Глыток з родных крыніц». На 2012 год яго вершы друкаваліся ў 7 часопісах «Полымя», «Маладосць», «Роднае слова», «Першацвет», «Вожык», «Бярозка» і «Вясёлка», а таксама ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», «Настаўніцкай газеце» і газетах «Чырвоная змена», «Наша слова» і «Сталіца». Сярод іншага, вершы Рагаўцова ўвайшлі ў анталогію беларускай паэзіі XX ст. «Краса і сіла»[11].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2002). 6 лютага 2014 года атрымаў ганаровую годнасць заслужанага працаўніка адукацыі Беларусі[13].

У 2008 годзе стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Васіля Хомчанкі Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за зборнік вершаў для дзяцей «Адмыслоўцы».

Бібліяграфія

Remove ads

Зноскі

  1. Рагаўцоў Васіль Іванавіч. Гомельская абласная бібліятэка (28 ліпеня 2018). Праверана 22 студзеня 2022.
  2. Рагаўцоў Васіль Іванавіч (абароненая дысертацыя). Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт (28 ліпеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.(недаступная спасылка)
  3. Сяргей Леўчанка. Васілю Рагаўцову — 60. Газета «Маяк Прыдняпроўя» (Быхаў) (31 студзеня 2012). Праверана 22 студзеня 2022.
  4. Васіль Іванавіч Рагаўцоў(недаступная спасылка). Магілёўская абласная бібліятэка (28 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 22 студзеня 2022.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads