Валянціна Міхайлаўна Дутлава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Міхайлаўна Дутлава (нар. 1 верасня 1937, г. Менск) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Валянціна Міхайлаўна Дутлава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1960 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Пасля заканчэння інстытута працавала ў Белдзяржпраекце архітэктарам, старэйшым архітэктарам. З 1970 — старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў БССР з 1977 года.

Творчасць

За час працоўнай дзейнасці распрацавала цэлы шэраг праектаў горадабудаўнічага профіля ў гарадах Беларусі. Сярод іх: праекты забудовы мікрараёнаў у Мазыры, Лунінцы, Дзяржынску (1960—1970); генеральныя планы гарадоў Старыя Дарогі (1976), Ляхавічы, Столін, Расоны; у аўтарскім калектыве — генплан горада (1975), праект забудовы ўсходняга жылога раёна, цэнтральнай часткі (1979) Баранавічаў; праект забудовы жылога раёна «Задняпроўе» ў г. Орша (1977); генеральныя планы гарадоў Чашнікі (1980), Лёзна, г.п. Арэхаўск; праект забудовы жылога раёна «Задзвінне» ў г. Полацку (19801990); праект забудовы жылога раёна ў г. Барысаве (1982), праекты размяшчэння першачарговага будаўніцтва ў гарадах Баранавічы і Барысаў (19901993).


Remove ads

Літаратура

  • Дутлова Валентина Михайловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Дутлова Валентина Михайловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads