Гарошак панонскі

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Гарошак панонскі
Remove ads

Гаро́шак панонскі[1] (Vicia pannonica) — кветкавая расліна роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
1. Vicia lutea
2. Гарошак панонскі

Аднагадовая травяністая расліна[1][2]. Маюцца азімая і яравыя формы[2]. Сцябло ўзыходнае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, з дробнымі прылісткамі даўжынёй 3—4[2] мм і складаецца з 6—9 пар лісткоў. Галоўная вось ліста заканчваецца вусікам. Лісткі лінейныя або падоўжаныя, 12—20[2] мм у даўжыню, з гладкім краем, апушаныя. Кветкі з пяццю пялёсткамі[3], па 2—4 у пучках на кароткіх ножках. Вяночак да 22[2] мм у даўжыню, жоўтага колеру, больш светлы ў ніжняй частцы. Плод — паніклы, падоўжаны, апушаны, звужаны да канцоў струк. Насенне амаль шарападобнай формы, крыху граністае[2].

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Заходняй Азіі (Кіпр, Іран, Турцыя) і на Каўказе[4]. Натуралізавалася ў іншых рэгіёнах[4].

Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[3]. Мезафіт і эўтроф[3]. Устойлівая да засухі і зімаўстойлівая расліна[2]. Расце на лугах, узлесках і палянах, у стэпах, парках, садах і агародах, на аблогах, пустках, каля дарог. Цвіце ў чэрвеніліпені[2]. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні[2].

Remove ads

Гаспадарчае значэнне

Каштоўная кармавая расліна[2]. Па якасці не саступае люцэрне і канюшыне. У сене маецца да 21,4 , у насенні да 26,7 % бялкоў[1].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  575 с., іл. 10 000 экз.
  2. Горошек паннонский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads